Людвіг ван Бэтговэн
нямецкі кампазытар / From Wikipedia, the free encyclopedia
Лю́двіг ван Бэтго́вэн (па-нямецку: Ludwig van Beethoven; хрышчоны 17 сьнежня 1770 году, Бон, Сьвятая Рымская імпэрыя — 26 сакавіка 1827 году, Вена, Аўстрыйская імпэрыя) — нямецкі кампазытар і слынны піяніст. Ягоная творчасьць прыпала на пэрыяд пераходу ад клясыцызму да рамантызму ў клясычнай музыцы Захаду, па сёньняшні дзень ён застаецца адным з самых вядомых і ўплывовых кампазытараў.
Людвіг ван Бэтговэн | |
Ludwig van Beethoven | |
Дата нараджэньня | мерк. 16 сьнежня 1770(1770-12-16)[1][2][3][…] |
---|---|
Месца нараджэньня | Бон (Нямеччына) |
Дата сьмерці | 26 сакавіка 1827(1827-03-26)[1][4][2][…] (56 гадоў) |
Месца сьмерці | Вена |
Прычына сьмерці | магчыма цыроз печані[d][5] |
Месца пахаваньня | |
Прафэсія | кампазытар, піяніст |
Навуковая сфэра | клясычная музыка, сымфонія, твор для струннага квартэту[d], камэрная музыка[d], народная песьня[d], струннае трыё[d], опэра, музыка[6] і piano performance[d][6] |
Інструмэнты | фартэпіяна |
Бацька | Ёган ван Бэтговэн[d] |
Маці | Марыя Магдалена ван Бэтговэн[d] |
Узнагароды | |
Сайт | beethoven-haus-bonn.de |
Подпіс | |
Бэтговэн раскрыў свае музычныя таленты яшчэ ў раньнім узросьце. Людвіг навучаўся ў свайго бацькі Ёгана ван Бэтговэна і кампазытара Крыстыяна Готліба Нээфэ. Ва ўзросьце 21 году Бэтговэн пераехаў у Вену, дзе навучаўся ў Ёзэфа Гайдна[7] і набыў рэпутацыю піяніста-віртуоза. Пасьля жыў у Вене да сваёй сьмерці. У апошнія гады 1820-х ягоны слых пачаў пагаршацца, і ў апошняе дзесяцігодзьдзе свайго жыцьця ён быў амаль цалкам глухім. У 1811 годзе ён адмовіўся ад выступаў у грамадзкіх месцах, але працягваў складаць кампазыцыі. Многія зь ягоных самых шанаваных працаў прыпадаюць на апошнія 15 гадоў ягонага жыцьця.