From Wikipedia, the free encyclopedia
Лю́бань — возера ў Беларусі, у басэйне ракі Мухаўцу. Знаходзіцца ў Кобрынскім раёне Берасьцейскай вобласьці, за 3 км на паўночны ўсход ад гістарычнага мястэчка Дывіна. Плошча паверхні возера 1,83 км ². Даўжыня 2,2 км, найбольшая шырыня 1,4 км.
Возера
Любань
Любань |
Возера карставага тыпу. Схілы катлавіны на захадзе і ўсходзе спадзістыя, пясковыя, вышынёй 4—5 м, парасьлі хвояй, на поўначы і поўдні невыразныя. Берагі нізкія, пясковыя. Вадазбор — забалочаная раўніна.
У возера ўпадае рака Літкава[1] і канал. На поўдні каналам Казацкім возера злучаецца праз сыстэму каналаў з Дняпроўска-Бужанскім каналам.
На ўсходнім беразе возера разьмяшчаюцца археалягічныя помнікі: паселішча бронзавага веку і стаянкі эпохі мэзаліту і нэаліту.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.