From Wikipedia, the free encyclopedia
Луса́ка (па-ангельску: Lusaka) — сталіца Замбіі. Знаходзіцца ў цэнтральнай частцы краіны, на вышыні 1300 м. Насельніцтва складае 1 340 000 чалавек.
Лусака | |
анг. Lusaka | |
Першыя згадкі: | 1905 |
Краіна: | Замбія |
Правінцыя: | Лусака |
Кіраўнік: | Chilando Chitangala[d] |
Плошча: | 70 км² |
Вышыня: | 1279 м н. у. м. |
Насельніцтва (2007) | |
колькасьць: | 3 100 000 чал. |
шчыльнасьць: | 44 285,71 чал./км² |
Часавы пас: | UTC+2 |
Тэлефонны код: | 02 |
Геаграфічныя каардынаты: | 15°25′0″ пд. ш. 28°17′0″ у. д. |
Лусака | |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |
http://www.lcc.gov.zm/ |
Лусака быў заснаваны ў 1905 годзе эўрапейскімі пасяленцамі. У траўні 1953 году горад стаў сталіцай брытанскай калёніі Паўночнай Радэзіі замест Лівінгстону. У 1964 годзе горад стаў сталіцай незалежнай Замбіі.
Лусака займае выгаднае становішча ў цэнтры краіны. Клімат у горадзе субэкватарыяльны. Год дзеліцца на тры сэзоны: вільготны і цёплы (лістапад — красавік), сухі і прахладны (травень — ліпень), цёплы і сухі (жнівень — кастрычнік). Самы цёплы месяц студзень, тэмпэратура дасягае адзнакі +21 °C, у ліпень +15 °C. Сярэднегадавая колькасьць ападкаў складае 850 мм, большасьць ападкаў выпадае зь лістапада да красавіка. У сэзон дажджоў вакол гораду ўтвараюцца балоты, са зьнешнім сьветам горад у гэты час злучаецца праз шашу.
Лусака — самы вялікі горад Замбіі, колькасьць жыхароў складае 1,3 млн чалавек. Этнічны склад насельніцтва складаецца ў асноўным з народаў моўнай сям’і банту — плямёны беіба, тонга, лозі, чэва, малаві і іншыя, існуе невялікая колькасьць эўрапейцаў. Афіцыйнай мовай жыхароў сталіцы зьяўляецца ангельская мова.
Большая частка насельніцтва гораду прытрымліваюцца мясцовых рэлігіяў, але сустракаюцца і хрысьціяне.
Лусака — малады горад, заснаваны ў 1905 годзе на месцы невялікай вёскі, насельніцтва якой займалася пераважна сельскай гаспадаркай. Новы горад павінен быў стаць адным з асноўных эканамічных цэнтраў Замбіі, эканоміка якой перажывала пэрыяд уздыму, чаму спрыялі высокія кошты медзі на сусьветных рынках, і дапамога іншых краінаў, паселішчам на шляху чыгункі Лівінгстон — Брокер-Гіл. Горад, планіроўка якога прадугледжвала наяўнасьць багатых краталаў эўрапейскага тыпу, быў названы ў гонар аднаго з племянных правадыроў. У 1953 годзе Лусака стаў адміністрацыйным цэнтрам брытанскага пратэктарату Паўночная Радэзія, а ў 1964 у выніку абвяшчэньня незалежнасьці была абраная сталіцай новай краіны. Паступова Лусака пераўтварыўся ў асноўны палітычны цэнтар Замбіі, тут адбываліся асноўныя палітычныя падзеі (інагурацыі прэзыдэнтаў, прыняцьце новай канстытуцыі 1991 году і іншае). Пры дапамозе Кітаю была працягнутая чыгунка ад Лусакі да танзанійскага Дар эс Саламу.
Лусака — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.