соль лужнага ці лужназямельнага мэталу From Wikipedia, the free encyclopedia
Лу́г, шчо́лач — моцныя асновы, лёгкараспушчальныя ў вадзе.
Лугамі зьяўляюцца гідраксыды лужных і лужназямельных мэталяў і амонію. Гэта крышталічныя рэчывы бясколерныя ці белага колеру. Гіграскапічныя, мылкія навобмацак. Распушчальнасьць у вадзе вялікая (дзясяткі грамаў на 100 г вады пры нармальных умовах — NaOH, KOH, RbOH, CsOH, NH4OH) або добрая (грамы на 100 г вады — інш.), параўнальна легкаплаўкія. Для водных рашчынаў лугаў характэрная высокая канцэнтрацыя гідраксыд-іёнаў.
Лугі паглынаюць з паветра ваду і вуглякіслы газ. Чыстыя шчолачы і іх канцэнтраваныя рашчыны разьядаюць тканкі, асабліва жывёльныя, разбураюць шкло, кераміку, арганічныя матэр’ялы.
Асабліва небясьпечныя для скуры і вачэй гарачыя рашчыны лугаў.
Шчолачы шырока выкарыстоўваюцца ў розных галінах прамысловасьці. У прыватнасьці для вырабу электралітаў для акумулятараў, мыла, угнаеньняў, будаўнічых матэр’ялаў, у лябараторнай практыцы.
Гэта — накід артыкула па хіміі. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.