From Wikipedia, the free encyclopedia
«Леў, Вядзьма́рка і Адзе́жная ша́фа» (па-ангельску: The Lion, the Witch and the Wardrobe) — эпічны фэнтэзійны раман для дзяцей К. С. Льюіса, упершыню апублікаваны ў 1950. Гэтая кніга стала першай зь сямі раманаў пад агульнай назвай «Хронікі Нарніі» (1950—1956). Пазьней Льюіс напісаў адзін з твораў сэрыі, які папярэднічаў падзеям «Льва, Вядзьмаркі й Адзежнае шафы», таму першым паводле храналёгіі стаў раман «Пляменьнік чарадзея».
Леў, Вядзьмарка і Адзежная шафа | |
The Lion, the Witch and the Wardrobe | |
Жанр: | Дзіцячы фэнтэзійны раман, хрысьціянская літаратура |
---|---|
Аўтар: | Клайв Льюіс |
Мова арыгіналу: | ангельская |
Публікацыя: | 16 кастрычніка 1950 |
Выдавецтва: | Geoffrey Bles |
Сэрыя: | Хронікі Нарніі |
Колькасьць старонак: | 172 |
Ілюстратар: | Паўліна Бэйнз |
Носьбіт: | кніга (цьвёрдая вокладка) |
Папярэдні твор: | Пляменьнік чарадзея |
Наступны твор: | Прынц Касьпіян |
ISBN: | 978-0-00-671677-8 |
Большая частка дзеяў твору адбываюцца ў Нарніі, выдуманай краіне, дзе размаўляюць жывёлы, а сьветам вось ужо сто гадоў кіруе Белая Вядзьмарка, якая стварыла ў Нарніі вечную зіму. У перадгісторыі чатыры ангельскія дзіцёнкі жывуць у вялікім загарадным доме, ратуючыся ад бамбаваньня Лёндану ў Другой сусьветнай вайне. Малодшая зь дзяцей адкрывае праход у Нарнію праз адзежную шафу ў закінутым пакоі. У трэцяе ейнае наведваньне ў чароўную краіну выпраўляюцца ўсе чацьвёра, пасьля чаго падзеі разьвіваюцца выключна там амаль да самага канца гісторыі. У Нарніі дзеці павінны спраўдзіць старажытнае прароцтва, і яны апынаюцца ў барацьбе за выжываньне і за вызваленьне краіны ад чараўніцтва.
Часопіс «Time» уключыў раман у свой сьпіс лепшых раманаў усіх часоў, куды ўваходзяць ангельскамоўныя творы 1923—2005 рокаў[1]. Кніга перакладзеная на 47 моваў[2].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.