![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/d/de/Cream_%2528Lesbian_show_V%2529.jpg/640px-Cream_%2528Lesbian_show_V%2529.jpg&w=640&q=50)
Лесьбійская эротыка
From Wikipedia, the free encyclopedia
Лезьбійская эротыкі — эротыка, якая паказвае ў выяўленчым мастацтве лезьбіянства, якая зьяўляецца выразам плоцкага жыцьця жанчыны з жанчынаю. Лезьбіянства было тэмай эратычнага мастацтва, па меншай меры, з старажытных часоў.
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/d/de/Cream_%28Lesbian_show_V%29.jpg/640px-Cream_%28Lesbian_show_V%29.jpg)
На працягу большай часткі гісторыі кіно і тэлебачаньня, лезьбіянства лічылася непрымальным, хоць з 1960-х гадоў яно ўсё часьцей становіцца асобным відам кіно. У парнаграфіі паказ лесьбійскага сэксу стварае папулярны спосаб заробку, які накіраваны ў бок мужчын гетэрасэксуальнай аўдыторыі.[1].
На працягу 1970-х гадоў, паказ сэксу паміж жанчынамі былі ў значнай ступені абмежаваныя паказам мяккае парнаграфіі. Аднак былі выключэньні: "Вішня, Гары і Ракель!" (1970), "Лік" (1974), "Эманюэль" (1974), і "Білітыс" (1977). Хоць з канца 1960-х гадоў гетэрасэксуальныя сцэны былі часткай пануючага кіно, адпаведныя выявы зносінаў паміж жанчынамі (якія маюць палавыя кантакты толькі паміж сабой) былі рэдкасьцю. Пачалі рабіць іх на працягу 1980-х гадоў. Яны, як правіла, былі ў фільмах, якія былі з толькі лязьбійскай тэматыкай.
Адносіны жанчын з жанчынамі апісаў трохі ў аповесьці «Драма» коратка апісаў І. Шамякін:
... нават дактарам, жанчынам, яна ні разу не дазволіла на мэдаглядах мацаць у тым месцы, праўда, ніводная і не настойвала на гэтым: не ў сталоўках практыку праходзіць — на заводах. Толькі адна па-матчынаму ласкава пагладзіла яе жывот, ногі, пахваліла:
«Прыгожае ў цябе цела. Во будзе шчасьце камусь.»
Гэта яе ўсхвалявала мацней, чым усе заляцаньні студэнтаў і нават выкладчыкаў.— «Драма» Іван Шамякін[2].