Лексыка
сукупнасьць словаў дадзенай мовы, корпус мовы / From Wikipedia, the free encyclopedia
Ле́ксыка (па-старажытнагрэцку: τὸ λεξικόν які адносіцца да слова) — сукупнасьць словаў, слоўнікавы склад мовы безадносна да паходжаньня словаў, часу іх узьнікненьня, стылістычнай і экспрэсіўнай дыфэрэнцыяцыі.
Таксама гэтым тэрмінам азначаюць розныя пласты словаў у мове, якія вылучаюцца паводле тых ці іншых прыкметаў: літаратурная лексыка, дыялектная лексыка, лексыка асобных пісьменьнікаў або твораў, лексыка агульнаўжывальная, кніжная, стылістычна нэўтральная, экспрэсіўная і г. д.
Лексыка зьяўляецца аб’ектам вывучэньня лексыкалёгіі.