італьянскі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia
Леана́рда Бану́ччы (па-італьянску: Leonardo Bonucci; нарадзіўся 1 траўня 1987 году, Вітэрба, Італія) — колішні італьянскі футбаліст, цэнтральны абаронца. Былы гулец нацыянальнай зборнай Італіі.
Леанарда Бануччы | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 1 траўня 1987[1][2][3] (37 гадоў) | |
Рост | 189 см[4] | |
Вага | 89 кг[4] | |
Пазыцыя | скрайні абаронца, цэнтральны абаронца, абаронца | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
2006—2009 2007—2008 2009 2009 2009—2010 2010—2017 2017—2018 2018—2023 2023—2024 2024 |
Інтэрнацыянале → Трэвіза (арэнда) → Піза (арэнда) Джэноа Бары Ювэнтус Мілян Ювэнтус Уніён Фэнэрбахчэ |
1 (0) 40 (4) 18 (1) 0 (0) 38 (1) 227 (15) 35 (2) 130 (14) 7 (1) 8 (0) |
Зборныя | ||
2010—2023 | Італія | 121 (8) |
Леанарда Бануччы пачаў кар’еру ў моладзевым складзе клюбу «Вітэрбэзэ». Улетку 2005 году ён перайшоў, на правах арэнды, у «Інтэр». 14 траўня 2006 году Бануччы дэбютаваў у асноўным складзе «Інтэру» ў матчы чэмпіянату Італіі супраць «Кальяры», гульня скончылася ўнічыю 2:2[5]. У студзені 2007 году клюб «Трэвіза» выкупіў 50% правоў на Леанарда й ягонага партнэра па «Інтэру» Маа Бумсонга. Пераходы Бануччы, Бумсонга й Фэдэрыка Піявакары, палова кантракту якога была прададзеная «Інтэрам» у «Трэвіза», сталі часткай складанай дамовы паводле трансфэра Робэрта Аквафрэскі, які перайшоў у «Кальяры», але частка правоў на якога была аддадзена «Інтэру».
8 чэрвеня 2009 году Бануччы перайшоў у «Джэноа»[6], аднак, не згуляўшы за клюб ніводнай гульні, Бануччы 2 чэрвеня быў прададзены ў «Бары», якая набыла палову трансфэру футбаліста, а таксама яшчэ некалькіх гульцоў «Джэноа». 28 чэрвеня 2010 году Бануччы падпісаў пяцігадовы кантракт з турынскім «Ювэнтусам»[7], сума трансфэру склала 15,5 млн эўра[8]. У складзе «б’янканэры» Бануччы склаў цэнтар абароны клюбу разам з Джорджа К’еліні[9].
У лютым 2010 году Бануччы ўпершыню быў выкліканы ў склад зборнай Італіі. 3 сакавіка 2010 году ён дэбютаваў у зборнай у таварыскай гульні супраць зборнай Камэруну, якая скончылася зь лікам 0:0[10]. Пры гэтым у гульні ён выйшаў у стартавым складзе, разам з Фабіё Канавара й Джорджа К’еліні, склаўшы лінію абароны каманды, якая гуляла паводле схемы 3-4-3[11].
«Інтэрнацыянале»:
«Ювэнтус»:
Італія:
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.