Лазэр
From Wikipedia, the free encyclopedia
Ла́зэр (анг. laser, акронім light amplification by stimulated emission of radiation — узмацненьне сьвятла вымушаным выпрамяненьнем) — аптычны квантавы генэратар электрамагнітнага выпрамяненьня ў бачным, інфрачырвоным або ультрафіялетавым дыяпазонах даўжыняў хваляў. Працуе на аснове ўзмацненьня сьвятла пры наяўнасьці адваротнай сувязі. Выкарыстоўваецца ў навуковых фізыка-хімічных і біялягічных дасьледаваньнях, мэдыцыне, экалёгіі і валаконна-аптычных лініях сувязі, для запісу, апрацоўкі, перадачы і захоўваньня зьвестак, у прамянёвай зброі. Мае актыўнае асяродзьдзе, прылады напампоўкі для ўзбуджэньня рэчыва ва ўзмацняльны стан і адваротнай сувязі, якая забясьпечвае шматкратнае праходжаньне выпрамяненьня праз актыўнае рэчыва. Адваротная сувязь ствараецца люстэркамі (аптычны рэзанатар) або пэрыядычнымі неаднастайнасьцямі актыўнага рэчыва (з разьмеркаванай адваротнай сувязьзю)[1].