Інфрачырвонае выпраменьваньне
From Wikipedia, the free encyclopedia
Інфрачырвонае выпраменьваньне — электрамагнітнае выпраменьваньне са спэктральным дыяпазонам паміж чырвоным канцом бачнага сьвятла (з даўжынёй хвалі λ = 0,74 мкм) і мікрахвалевым выпраменьваньнем (λ ~ 1—2 мм). Інфрачырвонае выпраменьваньне вынайшаў у 1800 годзе ангельскі навуковец Ўільям Гэршэль.
У наш час увесь дыяпазон інфрачырвонага выпраменьваньня падзяляюць на тры складнікі:
- кароткахвалевы абсяг: λ = 0,74—2,5 мкм;
- сярэднехвалевы абсяг: λ = 2,5—50 мкм;
- даўгахвалевы абсяг: λ = 50—2000 мкм;
Апошнім часам даўгахвалевую ўскраіну гэтага дыяпазону выдзяляюць у асобны, незалежны дыяпазон электрамагнітных хваляў — тэрагэрцавае выпраменьваньне (сублімілімэтравае выпраменьваньне).
Інфрачырвонае выпраменьваньне таксама называюць «цеплавым» выпраменьваньнем, бо інфрачырвонае выпраменьваньне ад нацепленых прадметаў успрымаецца скурай чалавека як адчуваньне цяпла. Пры гэтым даўжыні хваляў, якія выпраменьваюцца целам, залежаць ад тэмпэратуры нацяпленьня: чым вышэйшая тэмпэратура, тым карацейшая даўжыня хвалі і вышэйшая інтэнсіўнасьць выпраменьваньня. Спэктар выпраменьваньня абсалютна чорнага цела пры адносна невысокіх (да некалькі тысячаў Кельвінаў) тэмпэратурах ляжыць у асноўным менавіта ў гэтым дыяпазоне. Інфрачырвонае выпраменьваньне выпускаюць узбуджаныя атамы ці іёны.