ЛАСК Лінц
аўстрыйскі футбольны клюб / From Wikipedia, the free encyclopedia
ЛАСК (па-нямецку: LASK) — аўстрыйскі футбольны клюб з гораду Лінцу. Заснаваны 7 жніўня 1908 году. Чэмпіён Аўстрыі (1965), уладальнік Кубка Аўстрыі (1965). Клюб ёсьць найстарэйшым з рэгіёну Верхняя Аўстрыя. Выступае ў аўстрыйскае Бундэсьлізе, найвышэйшым дывізіёне айчыннага футболу. Традыцыйнымі колерамі клюбу зьяўляюцца чорны і белы. Таксама ў структуры клюбу маецца жаночая каманда. У 1965 годзе клюб стаў першым сярод клюбаў за межамі Вены, які здолеў стаць нацыянальным чэмпіёнам. Гэты чэмпіёнскі тытул на сёньня застаецца адзіным для клюбу. Хатнія матчы ў чэмпіянаце ЛАСК праводзіць на стадыёне «Вальдштадыён», які месьціцца ў прадмесьці Пашынг. У спаборніцтва, зарганізаваных пад эгідай УЭФА, гасьцёў клюб прымае на стадыёне «Лінцэр», які мае большую магутнасьць.
ЛАСК | |
Поўная назва | па-аўстрыйску: Linzer Athletik-Sport-Klub |
---|---|
Заснаваны | 25 ліпеня 1908[1] |
Горад | Лінц, Аўстрыя |
Стадыён |
Лінцэр Умяшчальнасьць: 21 005 |
Галоўны трэнэр | |
Чэмпіянат | Бундэсьліга |
· 2023—2024 | 3 месца |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы lask.at (ням.) |