Кэці Пэры
сьпявачка, кампазытарка і акторка ЗША / From Wikipedia, the free encyclopedia
Кэці Пэры (сапраўднае імя: Кэтрын Элізабэт Гадсан; па-ангельску: Katheryn Elizabeth Hudson; нарадзілася 25 кастрычніка 1984 году) — амэрыканская сьпявачка, кампазытар, парфумэр і акторка.
Хуткія факты Дата нараджэньня, Месца нараджэньня ...
Закрыць
Стала вядомая дзякуючы свайму сынглу «Ur So Gay», выпушчаным у 2007 годзе, і сусьветнаму гіту «I Kissed a Girl», які ўзначаліў чарты многіх краінаў, уключаючы ЗША, Канаду, Вялікабрытанію, Аўстралію і Ірляндыю. Наступныя сынглы «California Gurls», «Teenage Dream», «Firework», «E.T.» і «Last Friday Night (TGIF)» таксама ўзначалілі Billboard Hot 100. Пэры зьяўляецца другой выканаўцай, пасьля Майкла Джэксана, чые 5 сынглаў з аднаго альбому дасягнулі першага месца ў чарце ЗША.