![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/d/d1/Kazan_Kremlin_Qolsharif_Mosque_08-2016_img2.jpg/640px-Kazan_Kremlin_Qolsharif_Mosque_08-2016_img2.jpg&w=640&q=50)
Кул-Шарыф (мячэт)
мячэт у Казані (Татарстан, Расея) / From Wikipedia, the free encyclopedia
Мячэт Кул-Шарыф — найвялікшы мячэт у Расеі і Эўропе.
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/d/d1/Kazan_Kremlin_Qolsharif_Mosque_08-2016_img2.jpg/640px-Kazan_Kremlin_Qolsharif_Mosque_08-2016_img2.jpg)
Пачаткова быў пабудаваны ў Казанскім Крамлі ў XVI стагодзьдзі. Названы ў гонар імама Кул-Шарыфа, які служыў там. Уключаў у сябе 8 мінарэтаў у форме копулаў і шатроў. Канструкцыя мячэту была традыцыйнай для Волскай Булгарыі, і гэтаксама ўтрымоўвала элементы раньняга Адраджэньня і Атаманскай архітэктуры. У 1552 годзе, падчас штурму Казані Кул-Шарыф быў разбураны маскавітамі.
Татарскія навукоўцы мяркуюць, што пэўныя элементы мячэту ўжыты ў аздабленьні Храму Васіля Блажэннага ў Маскве (8 мінарэтаў, цэнтральны копул, нетыповы для расейскай архітэктуры). З 1996 году вяліся працы па аднаўленьні мячэту ў казанскім крамлі. Урачыстае адкрыцьцё мячэту 24 ліпеня 2005 году адзначыла пачатак сьвяткаваньня тысячагодзьдзя Казані.