Культурная соя
від расьлінаў / From Wikipedia, the free encyclopedia
Культурная соя — аднагадовая(be) прамастойкая, павойная або паўзучая травяністая расьліна вышынёй 20—100 см. Сьцёблы звычайна апушаныя цьвёрдымі валаскамі(en). Трайчастае лісьце чаргаванае, з прылісткамі(en). Кветкі дробныя, фіялетавыя(be), ліловыя, белыя або чырванаватыя ў пазушных гронках(en). Плод — струк(en).
Культурная соя | |
Клясыфікацыя | |
---|---|
Царства | Расьліны |
Аддзел | Пакрытанасенныя |
Кляса | Двухдольныя |
Атрад | Бабовакветныя |
Сямейства | Бабовыя |
Падсямейства | Матыльковыя |
Род | Соя |
Бінамінальная намэнклятура | |
Glycine max | |
У зярнятах 35—50% бялку, блізкага па амінакісьлевым складзе да жывёльнага, і 13—24% алею. Бялкі соі маюць 80% біялягічнай каштоўнасьці ад бялкоў курынага яйка. Выкарыстоўваюцца ў хлебапякарнай, кандытарскай, маргарынавай і мясной(en) галінах харчовай прамысловасьці(be). Харчовая, кармавая(be) і тэхнічная(be) расьліна. Падвержанасьць грыбковых хваробам абмяжоўваецца 20% ураджаю(be).
У Эўропе зьявілася пры канцы 18-га стагодзьдзя. У Паўночнай Амэрыцы і Ўсходняй Азіі ёсьць адной з асноўных зернебабовых(en), кармавых і тэхнічных расьлінаў. У Беларусі вырошчваюць раньнясьпелыя гатункі(be)[1].