![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/3/32/Maispflanze.jpg/640px-Maispflanze.jpg&w=640&q=50)
Кукуруза
від расьлінаў / From Wikipedia, the free encyclopedia
Кукуруза (па-лацінску: Zea L. ssp. mays ці Zea saccharata Sturtev) — адзіны культурны прадстаўнік роду кукуруза (Zea L.) зь сямейства злакаў (Poaceae).
Кукуруза | |
![]() Кукуруза цукровая | |
Клясыфікацыя | |
---|---|
Царства | Расьліны |
Аддзел | Пакрытанасенныя |
Кляса | Аднадольныя |
Атрад | Метлюжковакветныя |
Сямейства | Метлюжковыя |
Род | Кукуруза |
Від | Кукуруза |
Бінамінальная намэнклятура | |
Zea | |
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/9/9c/Zea_mays_fraise_MHNT.BOT.2011.18.21.jpg/640px-Zea_mays_fraise_MHNT.BOT.2011.18.21.jpg)
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/1/19/Zea_mays_%27Ottofile_giallo_Tortonese%27_MHNT.BOT.2015.34.1.jpg/640px-Zea_mays_%27Ottofile_giallo_Tortonese%27_MHNT.BOT.2015.34.1.jpg)
Кукуруза — высакарослая аднагадовая травяністая расьліна, якая дасягае вышыні 3 м (у выключных выпадках — да 6 м і больш), з добра разьвітай каранёвай сыстэмай. На ніжніх вузлах сьцябла могуць утварацца паветраныя апорныя карані. Акрамя культурнай кукурузы, род кукуруза ўключае чатыры віды — Zea diploperennis, Zea perennis, Zea luxurians, Zea nicaraguensis — і тры дзікарослыя падвіды Zea mays: ssp. parviglumis, ssp. mexicana і ssp. huehuetenangensis. Лічыцца, што многія з названых таксонаў згулялі ролю ў сэлекцыі культурнай кукурузы ў старажытнай Мэксыцы. Існуе меркаваньне, што кукуруза — самая старажытная хлебная расьліна ў сьвеце[1].
Цукровая кукуруза падзяляецца на 9 батанічных групаў, якія адрозьніваюцца па будове і марфалёгіі зерня: крамяністая кукуруза (Zea mays indurata), зубападобная кукуруза (Zea mays indentata), паўзубападобная кукуруза (Zea mays semidentata), папкорн (Zea mays everta), цукровая кукуруза (Zea mays saccharata), крухмалістая кукуруза (Zea mays amylacea), крухмаліста-цукровая кукуруза (Zea mays amyleosaccharata), васкавая кукуруза (Zea mays ceratina) і плёнчатая кукуруза (Zea mays tunicata)[1].
Альмэкі пачалі вырошчваць кукурузу яшчэ ў XIV стагодзьдзі да н. э.