Крэсыда (спадарожнік)
спадарожнік Урану / From Wikipedia, the free encyclopedia
Крэсыда — адзін з унутраных спадарожнікаў плянэты Ўран. Адкрыты на здымках, атрыманых зь міжплянэтнага апарату «Вояджэр-2» 9 студзеня 1986 року. Названы ў гонар Крэсыды, дачкі траянскага цара Калхаса, гераіні п’есы Шэксьпіра «Траіл і Крэсыда».
More information Гісторыя адкрыцьця, Першаадкрывальнік ...
Гісторыя адкрыцьця | |
---|---|
Першаадкрывальнік | Стывэн Сынот, Вояджэр-2 |
Дата адкрыцьця | 9 студзеня 1986 |
Арбітальныя характарыстыкі | |
Сярэдні радыюс | 39,8 км |
Эксцэнтрысытэт | 0,00036 |
Арбітальны пэрыяд | 0,46356 дня |
Нахіл арбіты | 0,006° (да экватару Ўрану) |
Фізычныя характарыстыкі | |
Дыямэтар | 92х74х74 км |
Плошча паверхні | 20 000 км² |
Маса | 3,4 × 1017 кг |
Шчыльнасьць | 1,3 г/см³ |
Паскарэньне вольнага падзеньня | 0,013 м/с² |
Пэрыяд звароту вакол сваёй восі | Сынхранізаваны з арбітальным пэрыядам |
Нахіл восевага кручэньня | |
Альбеда | 0,08 |
Тэмпэратура паверхні | 64 К (−209 °С) |
Атмасфэра | адсутнічае |
Close
Крэсыда адносіцца да групы Порцыі, у якую таксама ўваходзяць спадарожнікі Б’янка, Дэздэмона, Джульета, Порцыя, Разалінда, Купідон, Бэлінда і Пэрдыта.[1] Гэтыя спадарожнікі маюць падобныя арбітальныя й фатамэтрычныя парамэтры. Згодна са здымкамі, уск яны маюць шэраваты колер.[2]
Ад найбліжэйшага спадарожніка — Дэздэмоны — Крэсыду аддзяляе ўсяго 890 кілямэтраў, таму не выключана іх сутыкненьне цягам бліжэйшых ста мільёнаў гадоў.[3]