(1590—1627) пісар вялікі літоўскі From Wikipedia, the free encyclopedia
Крыштап Стэфан Сапега (1590 — 9 красавіка 1627, Дабраўляны) — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага. Пісар вялікі літоўскі (з 1621).
К. С. Сапега. Невядомы мастак, каля 1709 | |
Герб «Ліс» | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | 1590[1][2] |
Памёр | 9 красавіка 1627[3][2] |
Пахаваны | |
Род | Сапегі |
Бацькі | Рыгор Сапега[2] Соф’я Стравінская[d][2] |
Дзеці | Мікалай Крыштаф Сапега[d][4] |
Дзейнасьць | каталіцкі сьвятар |
Быў старостам вількаўскім, лідзкім (з 1614) і амсьціслаўскім (з 1621).
З чарэйскай лініі магнацкага роду Сапегаў гербу «Ліс», сын Рыгора, падкаморага аршанскага, і Соф’і з Стравінскіх. Меў брата Аляксандра Дажбога.
Ахрышчаны кальвіністам, у часе навучаньняў у езуіцкім калегіюме ў Брансбургу (1603—1605) перайшоў у каталіцтва. Працягваў адукацыю за мяжой у Вюрцбургу, Франкфурце-на-Майне і Парыжы. У 1608 годзе вярнуўся на Радзіму.
Удзельнічаў у вызваленьні Смаленску (1609—1611). Абіраўся паслом на соймы 1613 і 1616 гадоў. У 1617 годзе быў маршалкам Галоўнага Трыбуналу.
У шлюбе з Ганнай Галоўчынскай меў сына Мікалая Крыштапа[5].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.