![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/1/19/WWII_powers.png/640px-WWII_powers.png&w=640&q=50)
Краіны Восі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Краіны нацысцкага блёку, краіны «восі» (паводле тэрміну «вось (Эўропы) Бэрлін — Рым»[1], таксама «вось Рым — Бэрлін — Токіё»), гітлераўская кааліцыя — агрэсіўны ваенны саюз Нямеччыны, Італіі, Японіі і іншых дзяржаваў, якому супрацьстаялі падчас Другой сусьветнай вайны краіны антыгітлераўскай кааліцыі.
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/1/19/WWII_powers.png/640px-WWII_powers.png)
Союз краін «восі» першапачаткова быў заснаваны на нямецка-японска-італьянска-гішпанскім Антыкамінтэраўскім пакце і нямецка-італьянскім «Стальным пакце», а цалкам аформіўся 27 верасьня 1940 году, калі Нямеччына, Італія і Японія падпісалі Траісты пакт аб разьмяжоўваньні зонаў уплыву пры ўсталяваньні «новага парадку» і ваеннай узаемадапамозе.