![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/0/08/Shahrak-e_Namak_Abrud_%252810%2529.jpg/640px-Shahrak-e_Namak_Abrud_%252810%2529.jpg&w=640&q=50)
Корань
орган вышэйшых расьлінаў / From Wikipedia, the free encyclopedia
Ко́рань — восевы, (звычайна) падземны вэгетатыўны орган вышэйшых расьлінаў, які валодае неабмежаваным ростам у даўжыню і станоўчым геатрапізмам. Корань ажыцьцяўляе замацаваньне расліны ў глебе і забясьпечвае паглынаньне і правядзеньне вады з растворанымі мінэральнымі рэчывамі да сьцябла і лісьця.
- Гэтая назва мае некалькі сэнсаў. Калі вас цікавяць іншыя сэнсы, глядзіце таксама Корань (неадназначнасьць).
![Ко́рань](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/0/08/Shahrak-e_Namak_Abrud_%2810%29.jpg/640px-Shahrak-e_Namak_Abrud_%2810%29.jpg)
На корані няма лісьця, у клетках кораня няма хларапластаў.
Акрамя асноўнага кораня, многія расьліны маюць бакавыя і прыдатачныя карані. Сукупнасьць усіх каранёў расьліны завуць каранёвай сыстэмай. У выпадку, калі галоўны корань малаважна выяўлены, а прыдатачныя карані выяўлены значна, каранёвая сыстэма завецца валасьніковістай. Калі галоўны корань выяўлены значна, каранёвая сыстэма завецца стрыжневай.
Некаторыя расьліны адкладаюць у корані запасныя пажыўныя рэчывы, такія ўтварэньні завуць карняплодамі.
Корань — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў