Конкурс песьні Эўрабачаньне-1971
From Wikipedia, the free encyclopedia
Конкурс песьні «Эўрабачаньне-1971» стаў 16-м конкурсам песьні Эўрабачаньне. Ён прайшоў 3 красавіка 1971 году ў горадзе Дублін (Ірляндыя) на сцэне тэатру «Гэйці». Пяць краін, якія адмовіліся ўдзельнічаць у двух папярэдніх конкурсах, вярнуліся ў суправаджэньні Мальты, якая далучылася да ліку ўдзельнікаў, колькасьць якіх стала 18. Усе краіны павінны былі прадставіць відэаанонсы песень. Колькасьць тэлегледачоў конкурсу ўпершыню перавысіла 250 млн чал.
Конкурс песьні Эўрабачаньне-1971 | |
![]() | |
Дата | 3 красавіка |
---|---|
Вядоўцы | Бэрнадэт Ні Галкуар |
Тэлеканал гаспадароў | RTE |
Месца | Дублін, Ірляндыя |
Пераможная песьня | «Un banc, un arbre, une rue» (Манака) |
Сыстэма галасаваньня | У кожнай краіны былі па два судзьдзі, кожны зь якіх ацэньваў песьню ад 1 да 5 балаў. |
Колькасьць краін | 18 |
Дэбют | Мальта |
◄1970 ![]() |
Некаторыя з правілаў былі мадыфікаваныя, уключаючы абмежаваньне ліку выканаўцаў на сцэне (было дазволена ўдзельнічаць гуртам у складзе да шасьці чалавек). Была цалкам перагледжана сыстэма галасаваньня: кожны канкурсант прызначаў толькі двух сяброў журы, аднаго маладзейшага і аднаго старэйшага за 25 гадоў. Кожную песьню яны маглі ацаніць баламі ў дыяпазоне ад 2 да 10 ачкоў.
Перамагло Манака, прадстаўленае францускім выканаўцам Сэвэрын зь песьняй «Un banc, un arbre, une rue». Каця Эбштайн зь Нямеччыны, выступаючы ў другі раз запар, заняла 3-е месца з кампазыцыяй «Diese welt».