From Wikipedia, the free encyclopedia
Конкурс песьні «Эўрабачаньне-1970» стаў 15-м конкурсам песьні Эўрабачаньне. Ён прайшоў 21 сакавіка 1970 году ў горадзе Амстэрдам (Нідэрлянды), у кангрэс-цэнтры RAI. Фінляндыя, Нарвэгія, Швэцыя і Партугалія вырашылі ня ўдзельнічаць у конкурсе з-за нязгоды зь дзейснай сыстэмай галасаваньня, у выніку чаго лік удзельнікаў скараціўся да 12. Бо летась было чатыры пераможцы, была праведзена лёсаваньне, якое вызначыла, якой з краін прыйдзецца праводзіць наступны конкурс. Лёсаваньне выйгралі Нідэрлянды. Афармленьне конкурсу пазьней было прызнана эталёнам сцэнічнага дызайну. Выступу прадстаўніка кожнай з краін упершыню папярэднічала тэлепаштоўка.
Конкурс песьні Эўрабачаньне-1970 | |
Дата | 21 сакавіка |
---|---|
Вядоўцы | Вілі Доб |
Тэлеканал гаспадароў | NOS |
Месца | Амстэрдам, Нідэрлянды |
Пераможная песьня | «All Kinds of Everything» (Ірляндыя) |
Сыстэма галасаваньня | У кожнай краіны было па 10 судзьдзяў, кожны зь якіх мог аддаць адзін голас упадабанай песьні. |
Колькасьць краін | 12 |
Сыход |
Нарвэгія Партугалія Фінляндыя Швэцыя |
Нуль ачкоў | Люксэмбург |
◄1969 1971► |
Былі занесены зьмены ў правілы, для таго каб прадухіліць магчымасьць таго, што пераможцамі конкурсу стануць некалькі песень. У адпаведнасьць зь імі, калі выканаўцы атрымліваюць аднолькавую колькасьць ачкоў, яны павінны былі паўторна выканаць песьню і ўсё журы, акрамя прадстаўнікоў краін, якія ўдзельнічалі ў перасьпеўцы, ізноў вызначалі пераможца. У выпадку паўторнай нічыёй, Гран-Пры будзе ўручаны абедзьвюм краінам.
Выканаўца Дана, якая прадстаўляла Ірляндыю, выйграла Гран-Пры зь песьняй «All Kinds of Everything», апярэдзіўшы на 6 балаў прадстаўніка Вялікабрытаніі Мэры Хопкіна, які заняў 2-е месца зь песняй «Knock, knock (Who’s there?)» Будучая гішпанская зорка Хуліё Іглесіяс заняў 4-е месца.
Конкурс песьні Эўрабачаньне-1970 — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.