Конкурс песьні Эўрабачаньне-1967
From Wikipedia, the free encyclopedia
Конкурс песьні «Эўрабачаньне-1967» стаў 12-м конкурсам песьні Эўрабачаньне. Ён прайшоў 8 красавіка 1967 году ў горадзе Вена (Аўстрыя) у бальнай залі палацу Хофбург. Данія вырашыла не прымаць удзелу ў конкурсе, скараціўшы лік удзельнікаў да 17. Сыстэма галасаваньня вярнулася да варыянту 1957 году, калі 10 сяброў журы, якія прадстаўляюць сваю краіну, галасавалі за самую ўпадабаную песьню. Упершыню перамагла Вялікабрытанія зь песьняй «Puppet on a String», выкананай Сэндзі Шоў. Рафаэль ізноў прадстаўляў Гішпанію, заняўшы 6-е месца. Швайцарыя набрала нуль ачкоў. Упершыню тэлекамэры паказвалі ўдзельнікаў конкурсу за кулісамі.
Конкурс песьні Эўрабачаньне-1967 | |
Дата | 8 красавіка |
---|---|
Вядоўцы | Эрыка Ваал |
Тэлеканал гаспадароў | ÖRT |
Месца | Вена, Аўстрыя |
Пераможная песьня | «Puppet on a String» (Вялікабрытанія) |
Сыстэма галасаваньня | У кожнай краіны было па 10 судзьдзяў, кожны зь якіх мог аддаць адзін голас упадабанай песьні. |
Колькасьць краін | 17 |
Сыход | Данія |
Нуль ачкоў | Швайцарыя |
◄1966 1968► |
Падчас конкурсу вядучая абвясьціла Вялікабрытанію пераможцам да таго, як былі падлічаны галасы ўсіх сяброў журы, аднак, па канчатку падліку перамога так і засталася за ангельскай сьпявачкай.