Конкурс песьні Эўрабачаньне-1959
From Wikipedia, the free encyclopedia
Конкурс песьні «Эўрабачаньне-1959» стаў 4-м конкурсам песьні Эўрабачаньне. Ён прайшоў 11 сакавіка 1959 году ў Палацы фэстаў гораду Каны (Францыя). Люксэмбург адмовіўся ад удзелу ў конкурсе, Вялікабрытанія вярнулася, і дэбютавала Манака, тым самым, лік удзельнікаў дасягнуў адзінаццаці. Нідэрлянды выйгралі ў другі раз зь песьняй «Een beetje» ў выкананьні Тэдзі Шольтэна, а Вілі ван Хэмэрт стаў першым кампазытарам, песьні якога двойчы перамаглі на конкурсе.
Хуткія факты Дата, Вядоўцы ...
Конкурс песьні Эўрабачаньне-1959 | |
![]() | |
Дата | 11 сакавіка |
---|---|
Вядоўцы | Жаклін Жубэр |
Тэлеканал гаспадароў | RTF |
Месца | Каны, Францыя |
Пераможная песьня | «Een beetje» (Нідэрлянды) |
Сыстэма галасаваньня | У кожнай краіны было па 10 судзьдзяў, кожны зь якіх мог аддаць адзін голас упадабанай песьні |
Колькасьць краін | 11 |
Дэбют | Манака |
Сыход | Люксэмбург |
◄1958 ![]() |
Закрыць
Пачынальна з гэтага конкурсу, прафэсійным кампазытарам было забаронена ўваходзіць у склад нацыянальнага журы.