From Wikipedia, the free encyclopedia
Ко́йлы (па-польску: Kojły, па-падляску: Kôjły[2]) — вёска ў Гайнаўскім павеце Падляскага ваяводзтва Польшчы. Знаходзіцца ў гміне Чыжы.
Койлы | |
польск. Kojły | |
Першыя згадкі: | 1576 |
Мясцовая назва: | Kôjły |
Краіна: | Польшча |
Ваяводзтва: | Падляскае |
Павет: | Гайнаўскі |
Гміна: | Чыжы |
Насельніцтва: | 157 чал. (2013)[1] |
Часавы пас: | UTC+1 |
летні час: | UTC+2 |
Тэлефонны код: | +48 85 |
Паштовы індэкс: | 17-207 |
Нумарны знак: | BHA |
Геаграфічныя каардынаты: | 52°48′0″ пн. ш. 23°30′0″ у. д. |
Койлы | |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Жыхары вёскі ў большасьці этнічныя беларусы, якія карыстаюцца падляскім дыялектам, праваслаўныя (прыход Усьпеньня Божай Маці ў Чыжах). Невялікую частку насельніцтва складаюць палякі-каталікі (парафія Ўзьдзьвіжаньня Крыжа ў Гайнаўцы[3]).
Побач зь вёскай разьмяшчаецца вялікі курган, праўдападобна раньнясярэднявечны[4]. Вёска ўпершыню згадваецца ў Люстрацыі Падляскага ваяводзтва 1576 г., як заселяная асочнікамі (якія займаліся аховай Бельскай пушчы) ды бортнікамі. Паводле Люстрацыі 1664 году жыхары Койлаў былі абавязаны да пастаўленьня адмаго выбранца ў каралеўскую армію. У 1720—1722 гадах адбыўся судовы спор паміж бельскім старастай Янам Клемэнсам Браніцкім ды мужыкамі вёскаў Колйы, Новага Беразова і Чыжыкаў наконт павіннасьцяў. Судовы працэс выйгралі сяляне. Пад канец XIX ст. у Койлах было 78 хатаў, у якіх пражывала 516 жыхароў[5]. У 1909 годзе мясцовым жыхарамі была пабудаваная нвялікая капліца ў гонар сьв. Аляксея[6]. У міжваенны пэрыяд Койлы прыналежалі да гміны Ласінка Бельскага павету Беластоцкага ваяводзтва. Паводле польскага перапісу насельніцтва 1921 г. пражывала тут 386 жыхароў (380 праваслаўных і 6 габрэяў, усе запісаныя беларусамі)[7]. Пасьля Другой сусьветнай вайны Койлы былі далучаныя да гміны Чыжы.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.