From Wikipedia, the free encyclopedia
Кні́га Вы́хаду ці Выхад (па-габрэйску: שְׁמוֹת, Шмот — «Імёны»; па-лацінску: Exodus; па-старажытнагрэцку: Ἔξοδος; таксама «Другая кніга Майсея») — другая кніга Старога Запавету, Пяцікніжжа і ўсяе Бібліі. Кніга апісвае пэрыяд часу ад пачатку зьняволеньня жыдоў у Эгіпце фараонам, «які ня ведаў Язэпа» (Вых. 1:8), да першага месяцу другога году па выхаду іх з Эгіпту (Вых. 40:17), агулам каля 130 рокаў[lower-alpha 1]. Складаецца з 40 разьдзелаў.
Кніга Старога Запавету |
Пяцікніжжа Майсеева |
Прарокі |
|
Пісаньні |
|
У кнізе Выхаду выкладзеная мінуўшчына габрэйскага народу «ад тае хвіліны, калі жыды пад прыгнётам фараонаў пачынаюць адчуваць узаемную салідарнасьць, збліжаюцца ўсё шчыльней і шчыльней пачуцьцём агульнай небясьпекі і цудамі, якія суправаджаюць Выхад з краіны зьняволеньня — да дараваньня закону на Сынаі, да атрыманьня поўнага нацыянальнага жыцьця, засяроджанага вакол галоўнае сьвятыні — Скініі»[1].
Заключаны ў гэтыя межы, зьмест кнігі Выхад можа быць падзелены на тры часткі:
Аўтарам кнігі Выхаду, як бачна зь ейнага зьместу, ёсьць Майсей. Так, пасьля перамогі над амалікіцянамі ён атрымлівае ад Госпада павяленьне запісаць гэтую падзею: «напішы гэта на памяць у кнігу…» (Вых. 17:14). Падобны ж наказ быў дадзены Майсею пасьля аднаўленьня парушанага Ізраілем запавету: «І сказаў Гасподзь Майсею: напішы сабе словы гэтыя…» (Вых. 34:27). Роўным чынам перад урачыстым заключэньнем Запавету пасьля Сынайскага заканадаўства Майсей, пераказаўшы народу ўсе словы Гасподнія і ўсе законы, «напісаў Майсей усе словы Гасподнія» (Вых. 24:4).
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.