Кніга
друкаванае выданьне збораў тэкстаў і/або выяваў дзеля прадастаўленьня ведаў, аповедаў, гісторыяў / From Wikipedia, the free encyclopedia
Кні́га — непэрыядычнае выданьне ў выглядзе збрашураваных папяровых лісткоў надрукаванага матэрыялу (часам з ілюстрацыямі), сродак масавай, навуковай, тэхнічнай інфармацыі. Кніга ў асноўным слоўнікавым значэньні — важная частка чалавечай культуры, на працягу шматлікіх стагодзьдзяў — асноўны матэрыяльны носьбіт інфармацыі.