![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/6/6b/Claude_Perrault.png/640px-Claude_Perrault.png&w=640&q=50)
Клёд Пэро
From Wikipedia, the free encyclopedia
Клёд Пэро (па-француску: Claude Perrault; 25 верасьня 1613, Парыж — 8 кастрычніка 1688) — францускі архітэктар, тэарэтык архітэктуры.
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/6/6b/Claude_Perrault.png/320px-Claude_Perrault.png)
Старэйшы брат літаратара Шарля Пэро (1628—1703). Па адукацыі лекар, займаўся матэматыкай, фізыкай, тэхнікай, археалёгіяй, выконваў кардоны для габэленаў. Найбольш вядомыя яго архітэктурныя работы ў Люўры (фасады парадны ўсходні з каланадай, 1667-74, і паўднёвы), якія зьяўляюцца вяршыняй раньняга францускага клясыцызму. Адзін з заснавальнікаў Каралеўскай акадэміі архітэктуры ў Парыжы (1671). У 1673 пераклаў архітэктурны трактат Вітрувія.