нідэрляндзкі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia
Кляас-Ян Гюнтэляар (па-нідэрляндзку: Klaas-Jan Huntelaar; нарадзіўся 12 жніўня 1983 году, Воор-Дрэмпт, Нідэрлянды) — былы нідэрляндзкі футбаліст, які выступаў на пазыцыі нападніка. Адзін з самых выніковых футбалістаў нацыянальнай зборнай Нідэрляндаў. Гюнтэляар зьяўляецца пладавітым нападнікам[4] з бліскучай тэхнікай і атлетызмам[5], яго часьцяком параўноўваюць па стылі з такімі гульцамі, як Марка ван Бастэн[6] і Руўд ван Ністэльрой[7].
Кляас-Ян Гюнтэляар | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 12 жніўня 1983[1][2][3] (41 год) | |
Рост | 186 см | |
Вага | 78 кг | |
Пазыцыя | нападнік | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
2002—2004 2003 2003—2004 2004—2006 2006—2009 2009 2009—2010 2010—2017 2017—2021 2021 |
ПСВ Эйндговэн → Дэ Граафсхап (арэнда) → АГОВВ Апэльдорн (арэнда) Гээрэнвээн Аякс Рэал Мадрыд Мілян Шальке-04 Аякс Шальке-04 |
1 (0) 9 (0) 35 (26) 46 (34) 104 (80) 20 (8) 25 (7) 175 (82) 85 (45) 9 (2) |
Зборныя | ||
2006—2015 | Нідэрлянды | 76 (42) |
У 2000 годзе шаснаццацігадовы Гюнтеляар паступіў у футбольную акадэмію ПСВ і неўзабаве праявіў сябе ў моладзевай камандзе як добры бамбардзір. Ён дэбютаваў у матчы за асноўны склад ПСВ у другой палове сэзону 2002—2003 гадоў, але гэты матч стаў адзіным, праведзеным за клюб з Эйндговэну ў чэмпіянаце Нідэрляндаў. Ня здолеўшы замацавацца ў асноўным складзе ПСВ, Гюнтелар адправіўся ў арэнду ў клюб «Дэ Граафсхап», каб набрацца вопыту. Ён згуляў 9 матчаў у чэмпіянаце і адзін у Кубку Нідэрляндаў, але ні разу ня здолеў забіць.
Улетку 2003 году ён зноў быў адпраўлены ў арэнду, на гэты раз у клюб «Апэльдорн», які выступаў у першым дывізіёне. Там Гюнтэляару атрымалася забіць 26 галоў у 35 матчах і стаць найлепшым бамбардзірам дывізіёну. Пасьля таго, як гулец вырашыў не падаўжаць свой кантракт з ПСВ, «Гээрэнвээн» набыў яго за 100 тысяч эўра. У першым сваім паўнавартасным сэзоне ў найвышэйшым дывізіёне Гюнтэляар забіў 17 галоў у 31 матчы й дапамог «Гээрэнвээну» патрапіць у Кубак УЭФА. За палову сэзона 2005—2006 гадоў ён забіў 17 галоў у 15 матчах і зімой перайшоў у «Аякс», які заплаціў за яго 9 млн эўра. Гюнтэляар адразу дамогся посьпеху ў «Аяксе», забіўшы адзін з самых прыгожых галоў сэзону ўдарам празь сябе ў дададзены час на паўфінальным матчы Кубка Нідэрляндаў супраць «Роды». Паводле выніках сэзона Гюнтэляар стаў найлепшым бамбардзірам чэмпіянату, забіўшы 33 галы.
У пачатку сьнежня 2008 году было абвешчана аб тым, што «Аякс» і мадрыдзкі «Рэал» дасягнулі пагадненьня па трансфэры футбаліста, 4 сьнежня прайшла цырымонія, у якой нідэрляндзкі футбаліст быў афіцыйна прадстаўлены ў якасьці гульца «каралеўскага клюбу» й атрымаў футболку з нумарам 19. 7 жніўня 2009 году Гюнтэляар падпісаў кантракт да 30 чэрвеня 2013 году з італьянскім «Мілянам», сума трансфэру склала каля 15 мільёнаў эўра. 31 жніўня 2010 году Гюнтэляар перайшоў у нямецкі «Шальке-04»[8], дзе да яго вярнулася ягонага ранейшая выніковасьць.
Дэбютаваў у зборнай Нідэрляндаў 16 жніўня 2006 году ў таварыскім матчы супраць зборнай Ірляндыі й адразу забіў 2 мячы.
«Аякс»:
«Шальке 04»:
Нідэрлянды:
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.