«Клермон» (па-француску: Clermont) — францускі футбольны клюб з гораду Клермон-Фэрану. Першапачаткова клюб быў утвораны ў 1911 годзе, але быў перазаснаваны ў 1990 годзе як вынік аб’яднаньня. Хатнія матчы праводзіць на стадыёне Габрыель Манп’е, які месьціцца ў межах гораду. У пэрыяд з 2014 па 2017 гады «Клермонам» кіравала першая жанчына трэнэрка ў мужчынскім прафэсійным футболе Карын Дыякр.

Хуткія факты Поўная назва, Заснаваны ...
Клермон
Thumb
Поўная назва Clermont Foot Auvergne 63
Заснаваны 1990
Горад Клермон-Фэран, Францыя
Стадыён Габрыель Манп’е
Умяшчальнасьць: 10 607
Галоўны трэнэр
Чэмпіянат Ліга 2
 · 2023—2024 Ліга 1, 18 месца (паніжэньне)
Thumb
Thumb
Thumb
Хатнія колеры
Thumb
Thumb
Выязныя колеры
Thumb
Thumb
Трэція колеры
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
Афіцыйны сайт
Закрыць

Гісторыя

Фундацыя клюбу адбылася ў 1911 годзе пад назвай «Стад Клермон», але клюб ня меў вялікіх посьпехаў. Першым важкім дасягненьнем сталася прасоўваньне ў паўфінал Кубка Францыі ў сэзоне 1945—1946 гадоў. Неўзабаве клюб страціў прафэсійны статус пасьля сэзону 1946—1947 гадоў празь фінансавыя цяжкасьці. Прафэсійны статус быў вернуты толькі ў 1966 годзе. У 1984 годзе адбылося аб’яднаньне клюбу з «Манфэранам», у выніку назва клюбу зьмянілася на «Клермон-Фэран». Пазьней клюб быў ліквідаваны праз банкруцтва, але ў 1990 годзе быў адроджаны гэтым разам пад назовам «Клермон-Фут», дзякуючы ў першую чаргу рэгіянальнай фінансавай дапамогі.

Крыху пазьней клюб быў зноўку перайменаваны гэтым разам у «Клермон-Фут Авэрнь», а сама дружына мела выступы ў трэцім паводле моцы францускім дывізіёне. Праз 13 гадоў «Клермон» некалькі разоў зьведаў падвышэньне, патрапіўшы ў Лігу 2 у 1993 годзе. Пабудаваны ў сьнежні 1995 году стадыён Габрыель Манп’е стаў новай хатняй пляцоўкай клермонцаў. За гэтыя 13 гадоў посьпеху клюб дасягнуў пэўных вяршыняў у розыгрышах Кубка Францыі. Прыкметным стаў выступ «Клермону» ў розыгрышу кубка ў 1997 году, калі клюб з цэнтральнага рэгіёну краіны пасьлядоўна выбіў з турніру «Мартыг», «Ляр’ен», а потым і «Пары Сэн-Жэрмэн». Матч з апошнім наведала максымальная колькасьць заўзятараў, а пасьля перамогі каля 2 тысяч чалавек выйшлі на галоўны гарадзкі пляц дзеля таго, каб адсьвяткаваць перамогу. Клюб здабыў перамогу ў розыгрышу Нацыянальнага чэмпіянату ў сэзоне 2006—2007 гадоў пасьля таго, як летась паспускаўся ў Лігу 2.

У 2014 годзе «Клермон» стаў першай францускай прафэсійнай мужчынскай дружынай, якая прызначыла жанчыну на пасаду трэнэркі, даручыўшы кіраваць камандай Элене Кошту[1][2]. Аднак, менш чым празь месяц пасьля ўступленьня на пасаду Кошту сышла з клюбу[3], але яе замяніла іншая жанчына Карын Дыякр[4]. «Клермон» упершыню ў сваёй гісторыі прасунуўся ў Лігу 1 у сэзоне 2021—2022 гадоў, дасягнуўшы падвышэньня ў лігу пасьля таго, як летась заняў 2 месца ў розыгрышу Лігі 2[5]. Поруч з гэтым фактах, «Клермон» ёсьць, такім чынам, першым авэрнійскім клюбам у элітным францускім дывізіёне. Лепшым бамбардзірам як клюбу, гэтак і чэмпіянату стаў гвінэйскі нападнік і мясцовы гадаванец Маамэд Баё, маючы на сваім рахунку 22 дакладныя стрэлы.

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Wikiwand in your browser!

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.

Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.