Катынь

вёска ў Смаленскім раёне Смаленскай вобласьці Расеі From Wikipedia, the free encyclopedia

Катынь

Ка́тынь[lower-alpha 1] (па-расейску: Катынь) — вёска ў Смаленскім раёне Смаленскае вобласьці Расеі, на рацэ Дняпры. Адміністрацыйны цэнтар Катынскага сельскага паселішча. Знаходзіцца за 18 км на захад ад Смаленску, чыгуначная станцыя.

Хуткія факты
Катынь
Thumb
«Тры Крыжы», Катынскі мэмарыял
Краіна: Расея
Суб’ект фэдэрацыі: Смаленская вобласьць
Муніцыпальны раён: Смаленскі
Плошча: 27,94 км²
Вышыня: 167 м н. у. м.
Насельніцтва (2007)
колькасьць: 1737 чал.
шчыльнасьць: 62,17 чал./км²
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +7 481
Паштовы індэкс: 214522
Нумарны знак: 67
Геаграфічныя каардынаты: 54°46′12.32″ пн. ш. 31°41′23.32″ у. д.
Катынь на мапе Расеі
Thumb
Катынь
Катынь
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
Закрыць

Катынь сталася вядомай у сьвеце як месца сталінскага генацыду (Катынскі расстрэл) эліты міжваеннай Польскай Рэспублікі.

10 красавіка 2010 году ў выніку авіякатастрофы загінулі ўсе чальцы польскай урадавай дэлегацыі на чале з прэзыдэнтам Лехам Качынскім, якая мелася ўзяць удзел у жалобных ўрачыстасьцях, прысьвечаных 70-й гадавіне Катынскага расстрэлу.

Этымалёгія назвы

Існуе дзьве вэрсіі паходжаньня назвы:

  • ад дзеяслова катаць, каціць (магчыма што судны на Шляху з варагаў у грэкі перакочваліся на коўзанках з басэйну Дняпра ў басэйн Дзьвіны);
  • ад старажытнарускага каць, катунь (постаць, лягер).

Славутасьці

На ўсход ад Катыні, каля Гняздова, ад адцінку 5 км па правым беразе Дняпра знаходзяцца некалькі тысячаў курганоў і два гарадзішчы IX—X стагодзьдзяў.

У найбліжэйшым лесе, празваным Катынскім лесам, ва ўрочышчы Казіныя горы побач з Гнёздавам знаходзіцца месца катынскіх расстрэлаў — месца масавага забойства афіцэраў Войска Польскага і савецкіх грамадзянаў.

Заўвагі

  1. У дачыненьні націску: апроч прыведзенага тапанімічнага націску (гл. сайт Дзяржаўнага мэмарыяльнага комплексу «Катынь» http://katyn-memorial.ru/ і артыкул http://www.smolgazeta.ru/officially/3049-film-quotkatynquot-vzvolnoval-smolyan.html), сустракаюцца крыніцы зь іншым варыянтам націску: у расейскіх і беларускіх СМІ і ў афіцыйных заявах сустракаецца вымаўленьне з націскам, які прыпадае на другі склад. Самі катынцы і жыхары Смаленску і Смаленскай вобласьці вымаўляюць гэтую назву з націскам на першы склад: гэта фіксуецца, напрыклад, у зваротах Патрыярха Кірылы, а таксама ў артыкуле ў «Смаленскай газэце».

Літаратура

  • Катынь // Смоленская область: Энциклопедия в 2 т. / Редкол.: Г. С. Меркин (отв. ред.) и др. Т. 2: А—Я. — Смоленск: СПГУ, 2003. — 624 с.

Вонкавыя спасылкі

Wikiwand in your browser!

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.

Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.