Каталіцтва
хрысьціянская дэнамінацыя / From Wikipedia, the free encyclopedia
Каталіцтва (па-лацінску: Catholica ад грэц. Καθολικη — «паўсюдная») — найбуйнейшая лікам вернікаў хрысьціянская канфэсія. Налічвае каля 1 098 366 000 вернікаў. Паводле навукі Каталіцкай Царквы — гэта бачная супольнасьць ахрышчаных людзей, якія зьяднаныя вызнаньнем адной веры і імкненьнем да адной духоўнай мэты, якую (Царкву) заснаваў Ісус Хрыстос падчас свайго знаходжаньня на зямлі для працягу выконваньня Свайго заданьня, каб ажно пакуль сьвет існуе праз Царкву людзі атрымоўвалі плады Адкупленьня, зьдзейсьненага на Крыжы. Паводле волі Ісуса Хрыста, Заснавальніка і Галавы Каталіцкай Карквы, кіраваць ёй павінныя Апосталы начале зь Пятром і іх наступнікі. Папа Рымскі ці Біскуп Рыму — цяпер Францішак — як наступнік сьвятога апостала Пятра, мае ў Каталіцкай Царкве найвышэйшую, поўную, яму ўласьцівую і беспасярэднюю ўладу. Біскупы, як наступнікі Апосталаў, кіруюць Партыкулярнымі Цэрквамі ў еднасьці зь Біскупам Рыму.