From Wikipedia, the free encyclopedia
Каталя́нская мо́ва (таксама каталё́нская; саманазва: català, вымаўл. [kətəˈɫa] або [kataˈɫa]) — мова раманскай групы індаэўрапейскае сям'і моваў, распаўсюджаная на паўночным усходзе Гішпаніі і прылеглых частках Францыі. Зьяўляецца афіцыйнай мовай Андоры[2] і адной з афіцыйных моваў гішпанскіх аўтаномных супольнасьцяў Каталёнія, Балеарскія астравы, Валенсія, маючы ў апошняй уласную назву і літаратурныя нормы. Разам з гэтым, распаўсюджаная ў горадзе Альгера (Сардынія, Італія) і Арагоне.
Каталянская мова | |
català | |
Ужываецца ў | Гішпаніі, Андоры, Францыі, Італіі |
---|---|
Рэгіён | Каталянскія землі |
Колькасьць карыстальнікаў | |
Клясыфікацыя | Індаэўрапейская сям’я
|
Афіцыйны статус | |
Афіцыйная мова ў | У краінах: Андора У рэгіёнах: Каталёнія, Балеарскія астравы, Валенсія Арганізацыі: Лацінскі Хаўрус |
Дапаможная мова ў | Пірэнэі Ўсходнія (Францыя) Альгера (Італія) Арагон (Гішпанія) |
Рэгулюецца | Інстытутам вывучэньня Каталёніі, Валенсійскай моўнай акадэміяй |
Статус: | 2 Правінцыйны[d] |
Пісьмо | лацінскае пісьмо |
Коды мовы | |
ISO 639-1 | ca |
ISO 639-2(Б) | cat |
ISO 639-2(Т) | cat |
ISO 639-3 | cat |
Паводле зьвестак Статыстычнага Інстытуту Каталёніі на 2008 год каталянская зьяўляецца другой найбольш ужыванай мовай у Каталёніі[3]. Маюцца афіцыйныя праграмы па падтрымцы выкарыстаньня мовы ў Каталёніі ды іншых рэгіёнах[4].
Паходжаньне каталёнскай мовы адсочваецца з вульгарнай лаціны ў ІХ ст. як мовы, што існавала ў былых правінцыях Рымскай імпэрыі і ў той ці іншай ступені дала пачатак усім раманскім мовам[5]. У Раньнім Сярэднявеччы мова стала імкліва разьвівацца як літаратурная і пануючая мова Арагонскае кароны, стаўшыся шырока выкарыстанай мовай Міжземнамор'я[5][2].
Хаўрус Арагону зь іншымі тэрыторыямі сучаснай Гішпаніі ў 1479 годзе азнаменаваў пачатак заняпаду мовы[5][2]. У 1659 годзе Гішпанія саступіла поўнач Каталёніі Францыі, і да пачатку XVIII ст. мова трапіла пад забарону ў абедзьвюх дзяржавах[2]. У ХІХ ст. пачаўся працэс каталянскага літаратурнага адраджэньня[5][2], які завяршыўся артаграфічнай стандартызацыяй у 1913 годзе і набыцьцём афіцыйнага статусу ў часы Другой Гішпанскай Рэспублікі, што існавала 1931—1939 гадох. Пры дыктатуры Франсіска Франка, якая доўжылася з 1939 па 1975 гады, мова зноў стала забароненай[2].
Зь пераходам Гішпаніі да дэмакратычнага кіраваньня ў 1975—1982 гадох каталянская мова атрымала прызнаньне як афіцыйная мова, мова адукацыі ды мова сродкаў масавай інфармацыі[6]. У параўнаньні з большай часткай іншых раманскіх моваў, дыялектная сыстэма каталянскай мовы параўнальна аднародная, усе ейныя дыялекты маюць узаемную зразумеласьць[7][8][9][10]. Гэтыя дыялекты падзеленыя на заходнюю й усходнюю дыялектныя групы, асноўным крытэрам адрозьненьня між якім зьяўляецца вымаўленьне[7]; у Валенсіі каталянская мова вызначаецца тэрмінам валенсійская мова, якая, між тым, зь лінгвістычнага гледжаньня зьяўляецца часткай каталянскай[11].
У лінвістычным дачыненьні мова падзяляе шмат рысаў зь іншымі раманскімі мовамі, пры гэтым больш лексычных, граматычных, фанэтычных паралеляў каталянская мова падзяляе з галя-раманскімі мовамі (францускай, італьянская, аксытанская), а не раманскімі мовамі Ібэрыйскага паўвостраву[12][13][14][7][10][15]; пры гэтым асаблівая колькасьць падабенстваў назіраецца між каталянскай і геаграфічна блізкай аксытанскай мовай[10][15].
Каталянская мова мае флектыўную граматыку, адрозьніваючы мужчынскі й жаночы роды, а таксама адзіночны ды множны лік. Каталянскія займеньнікі адрозьніваюцца паводле склону, адушаўлёнасьці, ветлівасьці, маючы мажлівасьць уступаць у досыць складаныя граматычныя зносіны. Дзеяслоў зьмяняецца паводле асобы, ліку, часу, віду і плоці.
Фанэтыка каталянскай мовы вылучаецца сярод астатніх раманскіх моваў наяўнасьцю пэўнай колькасьці асаблівых зычных і сьцячэньняў зычных[16].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.