From Wikipedia, the free encyclopedia
Касьцёл Сьвятога Тадэвуша — помнік архітэктуры XVIII стагодзьдзя ў Лучаі. Знаходзіцца ў цэнтры колішняга мястэчка пад адрасам вуліца Садовая, 10А. Дзее. Твор архітэктуры барокавага клясыцызму.
Помнік сакральнай архітэктуры | |
Касьцёл Сьвятога Тадэвуша | |
Касьцёл Сьвятога Тадэвуша | |
Краіна | Беларусь |
Вёска | Лучай |
Каардынаты | 55°05′23.30″ пн. ш. 27°07′04.90″ у. д. |
Канфэсія | каталіцтва |
Эпархія | Віцебская дыяцэзія |
Архітэктурны стыль | барока і клясыцызм |
Заснавальнік | Альжбета Пузына і Тадэвуш Францішак Агінскі |
Статус | Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь |
Касьцёл Сьвятога Тадэвуша | |
Касьцёл Сьвятога Тадэвуша на Вікісховішчы |
Будаваньне касьцёла пачалося ў 1766 годзе з фундацыі Тадэвуша Агінскага і яго жонкі Альжбеты (з Пузынаў). У 1777 годзе касьцёл асьвяціў віленскі біскуп Фэлікс Тавяньскі.
Па другім падзеле Рэчы Паспалітай (1793 год), калі Лучай апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, касьцёл працягваў дзеяць. У першай палове XIX ст. праводзілася рэканструкцыя будынка касьцёла.
У 1948 годзе савецкія ўлады зачынілі касьцёл. 16 сакавіка 1990 году будынак касьцёла вярнулі каталікам.
Помнік архітэктуры барокавага клясыцызму. Гэта 3-нэфавая 2-вежавая купальная базыліка з паўцыркульнай апсыдай і трансэптам. З бакоў галоўнага фасаду ўзвышаюцца 3-ярусныя вежы, апрацаваныя кутнімі пілястрамі і нішамі, прарэзаныя прастакутнымі аконнымі праёмамі (часткова замураваныя). У выніку рэканструкцыі XIX ст. вежы накрылі цыліндрычнымі аб’ёмамі з купаламі. Галоўны фасад, апсыду і трансэпт завяршаюць трыкутныя, лучковыя і фігурныя шчыты. Сьцены падзяляюцца пілястрамі. Усім пэрымэтрам будынка праходзіць карнізны пас дарычнага ордэру.
Цэнтральны нэф перакрываецца цыліндрычнымі скляпеньнямі з распалубкамі, бакавыя нэфы — крыжовымі, над сяродкрыжжам — сфэрычны купал. Над уваходам месьцяцца хоры. Ордэрную плястыку дапаўняюць размалёўкі ў тэхніцы грызайль. Аснова купала запаўняецца ілюзорна-пэрспэктыўнай кампазыцыяй. У распалубках цэнтральнага нэфу — чатыры размаляваныя 8-гранныя пляфоны. На ветразях купала, тарцовых сьценах трансэптаў, консе апсыды — выявы скульптураў эвангелістаў, сьвятых і анёлаў. Сьцены бакавых нэфаў дэкаруюцца размалёўкай, якая імітуе скульптурны рэльеф. Над уваходам разьмяшчаецца пано-картуш з выявамі двух ваяроў з шчытамі ваярскіх атрыбутаў. Разнастайным арнамэнтальным дэкорам запаўняюцца ўсе роўніцы сьценаў і перакрыцьцяў[1].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.