Касьцёл Сьвятога Міхала Арханёла і кляштар дамініканаў (Віцебск)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Касьцёл Сьвятога Міхала Арханёла і кляштар дамініканаў — помнік архітэктуры XVIII стагодзьдзя ў Віцебску. Знаходзіўся на левым беразе ракі Дзьвіны пры ўтоку ў яе ручая, на месцы былога рамесьніцка-гандлёвага пасада Ніжняга Замка, побач з царквой Зьвеставаньня Багародзіцы. Дзейнічаў да 1832 року. Твор архітэктуры барока[1].
Помнік сакральнай архітэктуры | |
Касьцёл Сьвятога Міхала Арханёла і кляштар дамініканаў | |
Касьцёл Сьвятога Міхала Арханёла, 1884 р. | |
Краіна | Беларусь |
Места | Віцебск |
Каардынаты | 55°11′28.01″ пн. ш. 30°12′03.09″ у. д. |
Архітэктурны стыль | барокавая архітэктура[d] |
Касьцёл Сьвятога Міхала Арханёла і кляштар дамініканаў | |
Касьцёл Сьвятога Міхала Арханёла і кляштар дамініканаў на Вікісховішчы |
Комплекс Віцебскага дамініканскага кляштару складаўся з мураванага касьцёла, драўлянага кляштарнага корпусу на мураваным падмурку і гаспадарчых пабудоваў[1]. У другой палове XIX ст. улады Расейскай імпэрыі зруйнавалі касьцёл і кляштар (захаваліся падмуркі).