Карл III (кароль Вялікабрытаніі)
кароль Вялікабрытаніі / From Wikipedia, the free encyclopedia
Карл III (па-ангельску: Charles III; нар. 14 лістапада 1948 году) — кароль Вялікабрытаніі і 14 іншых сябраў Садружнасьці нацыяў. Успадкаваў пасад 8 верасьня 2022 году па сьмерці сваёй маці каралева Лізаветы II. Карл ёсьць спадчыньнікам, які самы працяглы час знаходзіўся ў гэтым статусе ў брытанскай гісторыі. Таксама ён ёсьць самым узроставым чалавекам, які заняў брытанскі трон, што зрабіў у веку 73 гадоў.
Карл III (кароль Вялікабрытаніі) | |
манарх Вялікабрытаніі[d], манарх Аўстраліі[d], Monarchy of Canada[d] і Новазэляндзкая манархія | |
---|---|
Асабістыя зьвесткі | |
Імя пры нараджэньні | па-ангельску: Prince Charles Philip Arthur George Windsor of Edinburgh |
Нарадзіўся | 14 лістапада 1948(1948-11-14)[1][2][3][…] (75 гадоў), |
Нашчадкі | Ўільям, прынц Ўэйлскі[d][5][6][7][…] і Гары, герцаг Сасэскі[d][5][6][7][…] |
Дынастыя | Віндзорская дынастыя[d][8] |
Сужэнец | Каміла, каралева-кансорт Вялікабрытаніі[d][6][7][4] |
Бацька | Філіп, герцаг Эдынбурскі[d][6][7][4] |
Маці | Лізавета II[6][7][4] |
Узнагароды |
RSPB Medal[d] (2011) мэдаль Альбэрта[d] (1985) сябра Каралеўскага літаратурнага таварыства[d] Great Gold Medal of Masaryk University[d] (2010) ганаровы доктар Каралеўскага коледжу музыкі[d] (1981) Каралеўскі сябра Каралеўскага таварыства[d] (9 лютага 1978) Eckart Witzigmann Prize[d] (2010) Ahimsa Award[d] (2015) |
Сайт | royal.uk/the-king (анг.) |
Карл нарадзіўся ў Бэкінггэмскім палацы за часам панаваньня свайго дзеда караля Георга VI. Малому было ўсяго тры гады, калі ягоная маці ўзышла на трон у 1952 годзе, што адразу зрабіла Карлам першым спадкаемцам пасаду. У 1958 годзе ён атрымаў тытул прынца Ўэйлскага, але афіцыйную цырымонію зладзілі толькі ў 1969 годзе. Па сканчэньні школы ў Вялікабрытаніі, Карл правёў шэсьць месяцаў ва ўнівэрсытэцкім гарадку Джылонскай граматычнай школы ў штаце Вікторыі, Аўстралія. Атрымаўшы ступень бакаляўра мастацтваў у Кембрыдзкім унівэрсытэце, Карл меў служыць у Каралеўскіх вайскова-паветраных сілах і Каралеўскім вайскова-марскім флёце з 1971 па 1976 гады. У 1981 годзе ён ажаніўся з лэдзі Дыянай Спэнсэр, зь якой у яго былі два сыны — Ўільям і Гары. У 1996 годзе пара разжанілася пасьля таго, як кожны зь іх быў запрыкмечаны ў пазашлюбных адносінах. У 2005 годзе Карл абраўся шлюбам з сваёй шматгадовай каханкай Камілай Паркер Боўлз.
Як прынц Ўэйлскі, Карл выконваў афіцыйныя абавязкі ад імя каралевы Лізаветы II. Ён заснаваў моладзевую дабрачынную арганізацыю «Траст прынца» ў 1976 годзе, якая спансуе дабрачынныя арганізацыі, а таксама ён ёсьць заступнікам, прэзыдэнтам і сябрам больш чым 400 іншых дабрачынных арганізацыяў. Выступаў за захаваньне гістарычных будынкаў і важнасьць архітэктуры ў грамадзкім жыцьці[9]. Зьяўляючыся крытыкам мадэрнізму ў архітэктуры, Карл працаваў над стварэньнем уласнага экспэрымэнтальным гораду, заснаваным на сваіх архітэктурных густах. Кароль ёсьць аўтарам альбо суаўтарам звыш 20 кніг. Ёсьць вядомым крытыкам ужываньня генэтычна мадыфікаванай ежы. Падтрымка ім гамэапатыі і іншай альтэрнатыўнай мэдыцыны выклікала розгалас і крытыку на ягоны адрас.