амэрыканскі хімік From Wikipedia, the free encyclopedia
Карл Бары Шарплес (па-ангельску: Karl Barry Sharpless; нар. 28 красавіка 1941 году) — амэрыканскі хімік і двухразовы ляўрэат Нобэлеўскай прэміі ў галіне хіміі. Вядомы сваёй працай над стэрэаселектыўным сынтэзам і ў галіне клік-хіміі, назву якой доктар вынайшаў у 2000 годзе[10]. Шарплес як і доктар Мортэн Мэльдаль незалежна адзін ад аднаго адкрылі хімічную рэакцыю, названую азыд-алькінавым цыкледалучэньнем[10]. У 2022 годзе поруч з Каралін Бэртоццы і Мэльдалем быў уганараваны Нобэлеўскай прэміяй у галіне хіміі за тое, што палепшыў таргетынг супрацьракавых прэпаратаў, базуючыся на выкарыстаньні клік-хіміі і біяортаганальных рэакцыяў[11][12]. Было адзначана, што навуковец заклаў аснову для функцыянальнай формы хіміі, званай клік-хіміяй, у якой малекулярныя будаўнічыя блёкі хутка і эфэктыўна злучаюцца[10].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.