беларуская і брытанская біблеістка, доктарка біблістыкі, дзяячка беларускай дыяспары ў Вялікабрытаніі From Wikipedia, the free encyclopedia
Каралíна Мацкéвіч (нар. 1966, Менск, Беларусь) — беларуская і брытанская біблеістка, доктарка біблістыкі, дзяячка беларускай дыяспары ў Вялікабрытаніі.
Караліна Мацкевіч | |
Дата нараджэньня | 1966 |
---|---|
Месца нараджэньня | |
Месца вучобы | |
Занятак | бібліязнавец |
Навуковая сфэра | біблістыка, біблійная крытыка, беларусістыка |
Месца працы | |
Сябра ў | Талака |
Навуковая ступень | доктарка біблістыкі |
Узнагароды |
Скончыла Беларускі Дзяржаўны інстытут народнай гаспадаркі (сёньня Дзяржаўны эканамічны ўнівэрсытэт)[1]. У канцы 80-х — пачатку 90-х была актывісткай «Талакі», каардынатаркай Канфэдэрацыі беларускіх суполак, працавала ў рэдакцыі часопіса «Унія»[2]. Караліна Мацкевіч вывучала тэалёгію ў Лёнданскім місіянэрскім інстытуце і Каталіцкім інстытуце ў Парыжы. Абараніла дысэртацыю па біблійнай крытыцы ў Шэфілдзкім унівэрсытэце. Выкладае ў Гітрапскім каледжы біблістыкі Лёнданскага ўнівэрсытэту. Зьяўляецца адказнай экзамэнатаркай Міжнароднага бакаляўрыяту па беларускай літаратуры. Сябра Бібліятэчнай рады Скарынаўскай бібліятэкі-музэя ў Лёндане[3].
Шмат перакладае з розных моваў, разам з У. Гарбацкім удзельнічае ў стварэньні беларуска-францускага слоўніка.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.