![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/be-x-old/thumb/3/32/Carolina_Hurricanes.svg/langbe-tarask-640px-Carolina_Hurricanes.svg.png&w=640&q=50)
Караліна Гарыкейнз
From Wikipedia, the free encyclopedia
Каралі́на Га́рыкейнз (па-ангельску: Carolina Hurricanes) — прафэсійны хакейны клюб, які ўдзельнічае ў Нацыянальнай хакейнай лізе. Клюб разьмяшчаецца ў горадзе Ралі, штат Паўночная Караліна, ЗША. Клюб спачатку свайго існаваньня спаборнічаў у Сусьветнай хакейнай асацыяцыі, але апасьля шэрагам іншых клюбаў перайшоў да НХЛ. Гэта адзіная прафэсійная спартовая каманда ў горадзе. У 2006 годзе клюб упершыню ў сваёй гісторыі выйграў Кубак Стэнлі, выгуляўшы ў фінале «Эдмантан Ойлерз».
Хуткія факты Дывізіён, Канфэрэнцыя ...
Караліна Гарыкейнз | |
![]() | |
Дывізіён | Сталічны |
---|---|
Канфэрэнцыя | Усходняя |
Краіна | ЗША |
Горад | Ралі, Паўночная Караліна |
Заснаваны | 1972 |
Стадыён | PNC-Арэна |
Колеры |
Чырвоны, чорны і белы |
Гісторыя |
Нью-Інглэнд Ўэйлерз 1972—1979 Гартфард Ўэйлерз 1979—1997 Караліна Гарыкейнз 1997 — цяпер |
Галоўны трэнэр | |
Капітан | Джордан Стаал[d] |
Афіцыйны сайт | hurricanes.nhl.com (анг.) |
Закрыць