From Wikipedia, the free encyclopedia
Караляве́цкая дамо́ва 1390 году — пагадненьне, падпісанае 26 траўня 1390 году падчас грамадзянскай вайны ў ВКЛ 1389—1392 гадоў жамойцкай шляхтай і прадстаўнікамі Тэўтонскага Ордэна[1]. Дэлегацыя з 30 або 31 чальцоў зь сямі жамойцкіх рэгіёнаў (Эйрагола, Kaltinėnai, Кнітува, Kražiai, Medingėnai, Расены, Viduklė) прыбылі ў Троіцын дзень[2]. Яны выказаліся ў вернасьці да «свайго караля» Вітаўта і гарантавалі свабоду гандлю для крыжакоў у Жамойці[1]. Крыжакі забясьпечылі шляхцічаў правізіяй і адзеньнем[1].
Вітаўт Вялікі вёў міжусобіцу са сваім стрыечным братам Ягайлам, вялікім князем літоўскім і каралём польскім. Дзеля таго, каб замацаваць падтрымку крыжакамі грамадзянскай вайны, 19 студзеня 1390 году Вітаўт падпісаў Лыцкую дамову, паводле якой Жамойць усутыч да ракі Нэвэжыс адыходзіла Тэўтонскаму ордэну[3]. Жамойць была неабходнай крыжакам у якасьці тэрыторыі, якая фізычна аддзяляла іх ад аб’яднаньня зь Лівонскім ордэнам на поўначы. Падтрымка жмудзінаў мела для Вітаўта ключавы характар і зьяўлялася гарантыяй выкананьня ўмоваў Лыцкай дамовы[1]. Зрэшты, Вітаўт здрадзіў крыжакам, замірыўшыся зь Ягайлам у 1392 годзе і падпісаўшы Востраўскае пагадненьне. Жамойць адыйшла крыжакам толькі ў 1398 годзе паводле Салінскага дагавору.
Каралявецкая дамова і 30 імёнаў жамойцкіх шляхцічаў зьяўляюцца каштоўнай крыніцай дасьледваньня ўласных імёнаў паганскай Літвы[4].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.