Каракас (па-гішпанску: Caracas) — сталіца Вэнэсуэлы. Насельніцтва на 2009 год складала 3 051 000 жыхары. Зьяўляецца галоўным эканамічным, фінансавым і культурным цэнтрам краіны. Таксама найбуйнейшы транспартны вузел Вэнэсуэлы.
Каракас | |||||
гішп. Caracas | |||||
Панарама гораду ад Вайсковага шпіталю | |||||
| |||||
Дата заснаваньня: | 25 чэрвеня 1567 | ||||
Краіна: | Вэнэсуэла | ||||
Рэгіён: | Сталічная акруга | ||||
Кіраўнік: | Helen Fernández[d] і Alí Mansour Landaeta[d] | ||||
Плошча: | 1930 км² | ||||
Вышыня: | 900 м н. у. м. | ||||
Насельніцтва (2009) | |||||
колькасьць: | 3 051 000 чал. | ||||
шчыльнасьць: | 1580,83 чал./км² | ||||
Часавы пас: | UTC-4 | ||||
Тэлефонны код: | 0212 | ||||
Паштовы індэкс: | 1010-A | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 10°30′0″ пн. ш. 66°56′0″ з. д. | ||||
Каракас | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Гісторыя
Заснаваны 25 ліпеня 1567 (дзень сьв. Яга) гішпанцамі на месцы спаленага пасяленьня індэйцаў племя каракас, адсюль поўная назва: Santiago de León de Caracas. У XVI—XVII стагодзьдзях на горад нападалі піраты. Ад 1577 рэзыдэнцыя гішпанскага губэрнатара, з 1777 сталіца генэрал-капітанства Вэнэсуэла. Ад 1810 цэнтар барацьбы за незалежнасьць краіны, ад 1811 яе сталіца (акрамя 1812—1824, калі горад адбілі гішпанскія каралеўскія войскі). У 1853—1863 баявыя дзеяньні ў горадзе паміж прыхільнікамі кансэрватараў і лібэралаў. Ад 1870-х праводзіцца перапляніроўка старых і будаўніцтва новых кварталаў. У 20 ст. пачалося хуткае эканамічнае разьвіцьцё гораду.
Прыродныя ўмовы
Знаходзіцца ў горнай даліне Карыбскіх Андаў на вышыні 900—1000 м над узроўнем мора, за 13—14 км ад узьбярэжжа Карыбскага мора. Клімат вільготны, субэкватарыяльны. Сярэдняя тэмпэратура студзеня +19 градусаў, а ліпеня +21 градус. Ападкаў на год выпадае 820 мм. З траўня па лістапад — сэзон дажджоў. Са сьнежня па травень над Каракасам пануюць антыцыклёны, усталёўваецца сухое надвор’е. Горад знаходзіцца ў зоне павышанай сэйсьмічнай актыўнасьці, неаднаразова зьнішчаўся землятрусамі (1812, 1900, 1967).
У навакольлі пераважае расьліннасьць парама (высокагорных лугоў) і ўмераных лясоў. З жывёл на схілах Карыбскіх Андаў водзяцца ягуар, пума, ацэлот, выдра, малпы, нутрыі, тапіры, сьвінкавыя.
Эканоміка
У эканоміцы гораду пераважае доля паслуг (больш за 90%). Прамысловасьць: харчовая, тэкстыльная, швейная, гарбарна-абутковая, хімічная, фармацэўтычная, нафтаперапрацоўчая, цэлюлёзна-папяровая, машынабудаўнічая (у т. л. зборка аўтамабіляў), шкляная, цэмэнтная. У Каракасе разьмешчаны штаб-кватэры Petroleos de Venezuela (PDVSA), шэрагу іншых вэнэсуэльскіх кампаніяў. Працуе Фондавая біржа Каракасу.
Транспарт
Вузел чыгунак і аўтадарог. Міжнародны аэрапорт Майкетыя (Maiquetia, Simón Bolívar International Airport). Марскі аванпорт Каракасу на Карыбскім моры — Ла-Гуайра.
З 1983 працуе мэтрапалітэн (на 2014 год — чатыры лініі з 48 станцыямі). Асноўны сродак грамадзкага транспарту — аўтобус.
Вонкавыя спасылкі
Каракас — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
Wikiwand in your browser!
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.