азэрбайджанскі футбольны клюб From Wikipedia, the free encyclopedia
«Карабах» (па-азэрбайджанску: Qarabağ) — азэрбайджанскі футбольны клюб з гораду Агдаму. Заснаваны ў 1951 годзе. 11-разовы чэмпіён Азэрбайджану (1993, 2014, 2015, 2016, 2017, 2018, 2019, 2020, 2022, 2023, 2024) і васьміразовы ўладальнік Кубка Азэрбайджану (1993, 2006, 2009, 2015, 2016, 2017, 2022, 2024).
Карабах | |
Поўная назва | па-азэрбайджанску: Qarabağ Futbol Klubu |
---|---|
Заснаваны | 1951 |
Горад | Агдам, Азэрбайджан |
Стадыён |
імя Тофіка Бахрамава Умяшчальнасьць: 31 200 |
Прэзыдэнт | Тахір Гэзал[d] |
Кіраўнік | Azərsun Holdinq[d] |
Чэмпіянат | Прэм’ер-ліга |
· 2023—2024 | 1 месца |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы Афіцыйны сайт |
«Карабах» быў першым клюбам, які выйграў Кубак Азэрбайджану і не разьмяшчаўся ў Баку. Адзін з самых пасьпяховых азэрбайджанскіх клюбаў, якія выступалі ў эўрапейскіх спаборніцтвах (3 перамогі адна за адной). Дабраліся да плэй-офф Лігі Эўропы ў 2009 ды 2010 гадох. Адзін з трох клюбаў, якія ўдзельнічалі ва ўсіх розыгрышах азэрбайджанскай прэм’ер-лігі (разам з «Нэфтчы»).
Клюб створаны ў 1951 пасьля пабудовы гарадзкога стадыёну ў Агдаме. Шмат працы было зроблена для стварэньня прафэсійнай каманды. Першапачатковая назва была «Мэхшул». Упершыню клюб прыняў удзел у чэмпіянаце Азэрбайджану ў 1966 годзе. У 1993 годзе падчас Нагорна-Карабаскай вайны горад быў заняты Армэніяй, а клюб быў эвакуяваны ў Баку. Галоўны трэнер клюбу Алавэрдзі Багіраў загінуў у гэтай вайне. У 2001 годзе клюб пачаў атрымліваць спонсарскую падтрымку самага буйнога холдынгу Азэрбайджану Azersun Holding.
У 2008 годзе былая зорка азэрбайджанскага футболу Гурбан Гурбанаў быў прызначаны галоўны трэнэрам пасьля нечаканага сыходу Расіма Кары ў ленкаранскі «Хазар» за тыдзень да пачатку сэзону 2008—2009 гадоў. Ачоленыя Гурбанам Гурбанавым, «Карабах» адмовіўся ад звыклай на той час азэрбайджанскай стратэгіі, якая палягала на прыцягненьне замежнікаў у каманду, і пераключыўся на карысьць выхаваньня мясцовых талентаў[1]. Гурбанаў спрабаваў укараніць стыль гульні вядомы як тыкі-така, які характарызуецца кароткімі перадачамі, працяглымі пэрыядамі падрыхтоўкі нападу і гульцамі, якія мяняюцца пазыцыямі[2]. Пры Гурбанаве «Карабах» стаў адным з самых пасьпяховых азэрбайджанскіх футбольных клубаў у Эўропе. Гэтак у розыгрышы Лігі Эўропы 2009—2010 гадоў «Карабах» спачатку выгуляў у нарвэскага «Русэнборгу», а потым выбіў з турніру фінскую «Хонкі», толькі ў раўндзе плэй-оф азэрбайджанскі атрымалі паразу ад нідэрляндзкага «Твэнтэ» і скончылі свой эўрапейскі шлях у тым сэзоне. У наступным сэзонах «Карабах» зноў браў удзел у Лізе Эўропы і спыняўся ў тым жа раўндзе.
|
|
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.