From Wikipedia, the free encyclopedia
Канстанцінаўка (па-ўкраінску: Костянтинівка) — места абласнога падпарадкаваньня на поўначы Данецкае вобласьці Ўкраіны.
Канстанцінаўка лац. Kanstancinaŭka | |||||
укр. Костянтинівка | |||||
Меская рада | |||||
| |||||
Дата заснаваньня: | 1870 | ||||
Горад з: | 1932 | ||||
Краіна: | Украіна | ||||
Вобласьць: | Данецкая | ||||
Мэр: | Сяргей Давыдаў | ||||
Плошча: | 66,04 км² | ||||
Вышыня: | 86 м н. у. м. | ||||
Насельніцтва (2015) | |||||
колькасьць: | 75 040 чал.[1] | ||||
шчыльнасьць: | 1136,28 чал./км² | ||||
Часавы пас: | UTC+2 | ||||
летні час: | UTC+3 | ||||
Тэлефонны код: | +380 6272 | ||||
Паштовыя індэксы: | 85100—85129 | ||||
КОАТУУ: | 1412600000 | ||||
Нумарны знак: | AH, КН / 05 | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 48°32′0″ пн. ш. 37°43′0″ у. д. | ||||
Канстанцінаўка | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |||||
Канстанцінаўская меская рада |
Адлегласьць да Данецку — 68 км. Плошча — 1172,72 км². Насельніцтва — 75 тыс. асобаў.
Водныя запасы: рэчка Крывы Торэц (вадазбор ракі Северскі Данец). Даўжыня — 8,36 км, плошча вадастоку — 1590 км², забалочанасьць 0,2%. Клебан-Біцкае вадасхавішча плошчаю 520 га. Зямельны фонд места — 6,598 тыс. га. Карысныя выкапні — гліна й пясок.
Час заснаваньня места — 1870 рок. Заснавальнік — памешчык Намікосаў. Названа ў гонар старэйшага сына Канстанціна. У 1926 року Канстанцінаўка стала пасёлкам гарадзкога тыпу. З 1932 року стала местом абласнога падпарадкаваньня.
З 1931 року ў месьце працуе трамвай.
28 красавіка 2014 року расейскае войска падчас расейска-ўкраінскае вайны захапілі будынак мескага выканкаму й міліцыі[2]. 8 ліпеня 2014 року ўкраінскае войска вызваліла места ад захопнікаў. 21 ліпеня 2014 року каля места былі абстраляныя ўкраінскія вайскоўцы. У сярэдзіне верасьня 2014 року ў месьце быў павалены «помнік Леніну»[3].
14 кастычніка 2015 году на Пакроў у Канстанцінаўцы ў храме праваслаўнае царквы была сьвятая літургія[4].
Канстанцінаўка — важны асяродак жалезнае прамыславасьці, а таксама шклярскае прамысловасьці і інш.
Паводле перапісу 2001 году ў месьце жыло 94 886 асобаў, зь іх 20,98% вызначылі родную мову ўкраінскую, 78,06% — расейскую, 0,50% — армянскую, 0,06% — беларускую, 0,02% — малдаўскую мовы[5].
Нацыянальны склад насельніцтва паводле перапісу 2001 року[6]
Колькасьць | Частка, % | |
украінцы | 56 226 | 59,3 |
расейцы | 35 762 | 37,7 |
армяне | 906 | 1,0 |
беларусы | 485 | 0,5 |
азэрбайджанцы | 248 | 0,3 |
габрэі | 186 | 0,2 |
Зьмены насельніцтва Канстанцінаўкі | |
---|---|
рок | насельніцтва, тыс. чал. |
1859 | 0,029 |
1923 | 10,9 |
1926 | 25,4 |
1931 | 57,5 |
1937 | 91,4 |
1939 | 95,8 |
1956 | 90[7] |
1959 | 88,7 |
1961 | 93 |
1962 | 94 |
1968 | 104 |
1970 | 105,4 |
1977 | 111 |
1979 | 112 |
1981 | 114 |
1986 | 114 |
1987 | 115 |
1989 | 108 |
1994 | 105,4 |
1998 | 98,3 |
2001 | 95,1 |
2004 | 90,0 |
2005 | 88,3 |
2009 | 81,4 |
2011 | 79,1 |
2014 | 76,1 |
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.