Канстантын I Вялікі
рымскі імпэратар / From Wikipedia, the free encyclopedia
Фля́віюс Вале́рыюс Аўрэ́ліюс Канстанты́н, Канстанты́н I, Канстанты́н Вялікі (па-лацінску: Flavius Valerius Aurelius Constantinus; 27 лютага 274 — 22 траўня 337) — рымскі імпэратар, сын Канстанцыюса Хлёра і Алены. Па сьмерці бацькі, у 306 годзе, абраны войскам у жніўні, пасьля перамогі над Максэнтыюсам у 312 годзе ў бітве ля Мільвійскага мосту і над Літыніюсам у 323 годзе стаў адзінаўладцам рымскай дзяржавы, хрысьціянскую рэлігію зрабіў дзяржаўнай, у 330 годзе перанёс сталіцу дзяржавы ў Бізанты (Канстантынопаль), арганізаваў новы дзяржаўны лад. Эпоха кіраваньня Канстантына — час уздыму імпэрыі і ейнага апошняга росквіту.
Канстантын I Вялікі лац. Flavius Valerius Aurelius Constantinus | |
Статуя Канстантына з Капіталійскага музэю | |
Рымскі імпэратар | |
25 ліпеня 306 — 29 траўня 337 | |
Папярэднік | Канстанцыюс Хлёр і Галеры |
Наступнік | Канстанцыюс II, Канстант I, Канстантын II |
Асабістыя зьвесткі | |
Імя пры нараджэньні | Flavius Valerius Aurelius Constantinus |
Нарадзіўся | 27 лютага 272, Нэсус, Ілірыя (суч. Ніш, Сэрбія) |
Памёр | 22 траўня 337 (65 гадоў), Нікамэдыя, Анатолія (суч. Ізьміт, Турэччына) |
Нашчадкі |
Канстантына Алена Крысп Канстантын II Канстантыюс II Канстант I |
Дынастыя | Дынастыя Канстантына |
Жонкі |
Мінэрвіна Флявія Максыма Фауста |
Бацька | Канстанцыюс Хлёр |
Маці | Алена |
Постаць Канстантына Вялікага супярэчлівая. Ён замацаваў у Эўропе хрысьціянства і выступаў за памяркоўнасьць, аднак усё жыцьцё заставаўся паганцам і вельмі жорстка распраўляўся з канкурэнтамі. Канстантын I Вялікі стаў ідэалам кіраўніка для шматлікіх эўрапейскіх манархаў. Пэрыяд ягонага кіраваньня сымбалізуе прыход у Эўропу хрысьціянскай рэлігіі і, адначасова, мірнае суіснаваньне хрысьціянства і паганскіх культаў. У праваслаўнай царкве Канстантын, які перанёс сталіцу імпэрыі з Рыму ў Канстантынопаль, узьведзены ў ранг сьвятога.