мастацтва прыгожага пісьма From Wikipedia, the free encyclopedia
Каліграфія (ад грэц. словаў κάλλος + γραφή, што ствараюць спалучэньне «прыгожа пісаць» ці «прыгожы почырк») — гэта адзін зь відаў выяўленчага мастацтва. Каліграфіяй завецца старажытная галіна прыкладной графікі, дэкаратыўнае афармленьне рукапіснага шрыфта, мастацтва прыгожага й хуткага пісьма, а таксама — навучальная дысцыпліна. Каліграфія патрабуе высокага мастацкага майстэрства і дасканалага веданьня інструмэнта. У якасьці пісьмовых матэрыялаў выкарыстоўваюць паперу, пэргамэнт, папірус ці шоўк. Найбольш распаўсюджанымі графічнымі прыладамі зьяўляюцца пяро, прыкладам, трысьняговае, птушынае ці мэталічнае, і пэндзаль. Найбольш шырокае разьвіцьцё каліграфія атрымала ў арабскіх краінах і ў краінах герагліфічнага спосабу пісьма, бо яго асаблівасьці дазвалялі ў поўнай меры скарыстоўваць яе экспрэсіўны патэнцыял.
Мастацтва каліграфіі паўплывала на творчасьць Ф. Скарыны: шрыфты зь яго кніг спалучаюць рысы як заходнеэўрапейскай, так і беларускай традыцыяў.
Славянскае й лацінскае пісьмо разьвіваліся рознымі шляхамі. Адзінага меркаваньня наконт часу і ўмоваў узьнікненьня й станаўленьня славянскага пісьма ў навукоўцаў няма з прычыны таго, што існуе вельмі мала адпаведных фактычных зьвестак, таму высьвятленьне шматлікіх пытаньняў цалкам не завершанае і сёньня.
Кірыліца й глаголіца — абэцэды, ад якіх паходзіць славянскае пісьмо, але шлях іх утварэньня застаецца загадкай.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.