мястэчка ў Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Казло́ўшчына — мястэчка ў Беларусі, на рацэ Трыцаўцы. Цэнтар сельсавету Зьдзецельскага раёну Гарадзенскай вобласьці. Насельніцтва на 2018 год — 1645 чалавек[1]. Знаходзіцца за 20 км на поўдзень ад Зьдзецелу, за 30 км ад чыгуначнай станцыі Слонім (лінія Баранавічы — Ваўкавыск); на аўтамабільнай дарозе Слонім — Зьдзецел (М11, E11).
Казлоўшчына лац. Kazłoŭščyna | |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Гарадзенская |
Раён: | Зьдзецельскі |
Сельсавет: | Казлоўшчынскі |
Насельніцтва: | 1645 чал. (2018)[1] |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 1563 |
Паштовы індэкс: | 231482 |
СААТА: | 4223825906 |
Нумарны знак: | 4 |
Геаграфічныя каардынаты: | 53°19′0″ пн. ш. 25°18′0″ у. д. |
± Казлоўшчына | |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Казлоўшчына — даўняе мястэчка гістарычнай Слонімшчыны (частка Наваградчыны).
Упершыню Казлоўшчына ўпамінаецца ў XVІІІ стагодзьдзі. У гэты час яна ўваходзіла ў склад Слонімскага павету Наваградзкага ваяводзтва.
На 1773 год у Казлоўшчыне існавала царква.
У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 год) Казлоўшчына апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, у Слонімскім павеце[2] Гарадзенскай губэрні. У другой палове XІХ стагодзьдзя тут заснавалі сядзібу і парк. Паводле вынікаў перапісу 1897 году, у мястэчку было 42 двары, 2 юдэйскія малітоўныя дамы, расейская народная вучэльня, суконная фабрыка, млын, 11 крамаў і 2 шынкі.
За часамі Першай сусьветнай вайны ў 1915 годзе Казлоўшчыну занялі войскі Нямецкай імпэрыі.
25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Казлоўшчына абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Беларускай ССР. У 1919—1920 гадах мястэчка пераходзіла з рук у рукі ад бальшавікоў да польскага войска. Згодна з Рыскай мірнай дамовай 1921 году Казлоўшчына апынулася ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, дзе стала цэнтрам гміны Слонімскага павету Наваградзкага ваяводзтва. У гэты час тут было 86 двароў.
У 1939 годзе Казлоўшчына ўвайшла ў БССР, дзе ў 1940 годзе стала цэнтрам Казлоўшчынскага (з 20 студзеня 1960 году ў складзе Зьдзецельскага, з 25 сьнежня 1962 году — Слонімскага[3], з 6 студзеня 1965 году — Зьдзецельскага[4]) раёну Баранавіцкай (з 8 студзеня 1954 году — Гарадзенскай) вобласьці[5]. У Другую сусьветную вайну з чэрвеня 1941 да 13 ліпеня 1944 году мястэчка знаходзілася пад акупацыяй Трэцяга Райху.
28 чэрвеня 1958 году Казлоўшчына атрымала афіцыйны статус пасёлку гарадзкога тыпу. У зьвязку з гэтым Казлоўшчынскі сельсавет рэарганізаваны ў пасялковы савет[6]. З 31 студзеня 2014 году — цэнтар Казлоўшчынскага сельсавету[7].
У Казлоўшчыне працуюць сярэдняя і музычная школы, дашкольная ўстанова.
Мэдычнае абслугоўваньне насельніцтва ажыцьцяўляе местачковая лякарня.
Дзеюць 3 бібліятэкі, дом культуры, дом дзіцячай і юнацкай творчасьці.
Прадпрыемствы дрэваапрацоўчай і харчовай прамысловасьці.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.