Казанскі верталётны завод
дзяржаўнае авіябудаўнічае прадпрыемства Расеі, заснаванае ў верасьні 1940 году / From Wikipedia, the free encyclopedia
«Каза́нскі верталё́тны заво́д» — дзяржаўнае авіябудаўнічае прадпрыемства Расеі, заснаванае ў верасьні 1940 году ў якасьці «Ленінградзкага авіязаводу № 387».
Хуткія факты Тып, Заснаваная ...
рас. «Казанский вертолётный завод» | |
Тып | публічнае акцыянэрнае таварыства |
---|---|
Заснаваная | 4 верасьня 1940 (83 гады таму) |
Заснавальнікі | Народны камісарыят авіяцыйнай прамысловасьці СССР |
Краіна | Расея |
Разьмяшчэньне | Татарстан |
Адрас | Казань, Авіябудаўнічы раён, Тэцэўская вул., д. 14[1] |
Ключавыя фігуры | Юры Пустаўгараў[2] |
Галіна | прамысловасьць |
Прадукцыя | верталёт |
Абарачэньне | ![]() |
Апэрацыйны прыбытак | ![]() |
Чысты прыбытак | ![]() |
Лік супрацоўнікаў | 7000 (2013 г.) |
Матчына кампанія | АТ «Верталёты Расеі» (Масква) |
Аўдытар | ТАА «Фінансавыя і бухгальтарскія кансультанты» (Масква)[4] |
Закрыць
З 1941 году месьціцца ў Казані (Татарстан). На 2019 год ПАТ «Казанскі верталётны завод» выпускала 3 мадэлі верталётаў:
- сярэдні «Мі-8» — хуткасьць да 250 км/гадзіна, далёкасьць палёту да 610 км, практычная столь 6 км, карысная нагрузка да 4 тонаў, 3 чалавекі лётнага экіпажу і да 26 пасажыраў[5], выкарыстоўваўся як грузавы, пасажырскі, пошукава-ратавальны і супрацьпажарны[6];
- вайсковы «Мі-8» — да 36 дэсантнікаў або 12 параненых на насілках, далёкасьць палёту з 2 дадатковымі паліўнымі бакамі да 1065 км, ракеты С-8 (калібр 80 мм), 23-мілімэтровыя гарматы, да 8 агнявых кропак, у тым ліку насавы і кармавы танкавыя кулямёты Калашнікава, па бартах мадэрнізаваныя аўтаматы АКМ і кулямёты Калашнікава, у тым ліку ручныя[7];
- лёгкі «Ансат» — хуткасьць да 275 км/гадзіна, далёкасьць палёту да 510 км, практычная столь 5,5 км, карысная нагрузка 1234 кг, 1-2 чалавекі лётнага экіпажу і да 8 пасажыраў[8]
- пасажырскі «Мі-38» — хуткасьць да 290 км/гадзіна, далёкасьць палёту 420 км з 5 тонамі грузу, практычная столь 5,9 км, 1-3 чалавекі экіпажу і да 30 пасажыраў[9].