Зорныя войны. Эпізод V: Імпэрыя наносіць удар у адказ
фільм 1980 году / From Wikipedia, the free encyclopedia
«Зо́рныя во́йны. Эпізо́д V: Імпэ́рыя нано́сіць уда́р у адка́з» (па-ангельску: Star Wars Episode V: The Empire Strikes Back) — эпічны навукова-фантастычны фільм Джорджа Лукаса. Гэта другі па ліку фільм арыгінальнай трылёгіі «Зорных войнаў», але храналягічна пяты фільм кінасагі. Прэм’ера фільму адбылася 21 траўня 1980 року. Падзеі ў фільму разгортваюцца пасьля зьнішчэньня Зоркі Сьмерці. Імпэрскія войскі працягваюць перасьлед паўстанцаў. Пасьля паразы паўстанцаў на ледзяной плянэце Хот, Люк Скайўокер падарожнічае на плянэту Дагоба, каб знайсьці й працягнуць навучаньне ў вялікага майстра-джэдая Ёды, які жыве ў падпольле пасьля падзеньня Рэспублікі. У спробе перацягнуць Люка Скайўокера на цёмны бок Моцы, Дарт Вэйдэр заманьвае яго сяброў і яго самаго ў пастку на плянэту Бэсьпін, у Воблачны горад. Пад час жорсткай бойкі паміж Люкам і Дартам Вэйдэрам на сьветлавых мечах, малады Скайўокер даведваецца, што злы Вэйдэр насамрэч яго бацька, Энакін Скайўокер[1].
Зорныя войны. Эпізод V: Імпэрыя наносіць удар у адказ | |
Star Wars Episode V: The Empire Strikes Back | |
Жанр | навукова-фантастычны фільм[d], прыгодніцкі фільм, баявік[d], фэнтэзійны фільм[d], эпічны фільм[d] і касьмічная опэра[d] |
---|---|
Рэжысэр | Джордж Лукас |
Сцэнарыст | Джордж Лукас |
Прадусар | Гары Курц |
У ролях |
|
Кампазытар | Джон Ўільямз |
Апэратар | Пітэр Сушыцкі |
Мантаж | Пол Гірш[d], Джордж Лукас і Марша Лукас[d] |
Вытворчасьць | 20th Century Fox, Lucasfilm |
Распаўсюд | InterCom[d], Mokép[d], 20th Century Fox, Netflix, Vudu[d] і Дыснэй+[d] |
Дата выхаду | 21 траўня 1980 |
Працягласьць | 129 хвілінаў |
Краіна | ЗША |
Мова | ангельская |
Бюджэт | $18 мільёнаў |
Прыбытак | $538 375 067 |
Папярэдні | Зорныя войны. Эпізод IV: Новая надзея |
Наступны | Зорныя войны. Эпізод VI: Вяртаньне джэдая |
Старонка на IMDb | |
Афіцыйны сайт |