Зо́на адчужэ́ньня (укр. зона відчуження) — забароненая для вольнага доступу тэрыторыя, якая пацярпела ад інтэнсіўнага забруджваньня радыянуклідамі ў выніку катастрофы на Чарнобыльскай АЭС. Зона была створаная ў 1986 годзе, пасьля эвакуацыі насельніцтва з 30-кілямэтровай зоны вакол станцыі.
«закрытыя» зоны (больш за 40 Кы/км²) | |
зоны пастаяннага кантролю (15—40 Кы/км²) | |
зоны пэрыядычнага кантролю (5—15 Кы/км²) | |
1—5 Кы/км² |
Чарнобыльская зона ўключае поўнач Іванкаўскага раёну Кіеўскай вобласьці, дзе непасрэдна разьмешчана электрастанцыя, гарады Чарнобыль і Прыпяць, поўнач Палескага раёну Кіеўскай вобласьці, а таксама частку Жытомірскай вобласьці да граніцы зь Беларусьсю.
Тэрыторыяй кіруе Адміністрацыя зоны адчужэньня, што ўваходзіць у склад Міністэрства Ўкраіны па пытаньнях надзвычайных сытуацыяў і па справах аховы насельніцтва ад наступстваў Чарнобыльскай катастрофы.
Функцыянальнае прызначэньне зоны адчужэньня палягае ў кантраляваньні пашырэньня радыяактыўных рэчываў і ў кантролі становішча прыродных сыстэмаў і тэхнагенных аб’ектаў.
Беларусь
За 2011 год кіраўніцтва зоны адчужэньня і адсяленьня ў Беларусі склала 735 пратаколаў за самавольнае ў яе пранікненьне з накладаньнем спагнаньня ў памеры ад 10 базавых велічыняў (350 000 рублёў = $62,44)[1]. На 2012 год плошча зоны адсяленьня ў Беларусі, на якой дзейнічаў прапускны парадак перамяшчэньня, складала 5080 км²[2].
Глядзіце таксама
Крыніцы
Wikiwand in your browser!
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.