![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/6/69/Kurre5.jpg/640px-Kurre5.jpg&w=640&q=50)
Звычайная вавёрка
зьвер атраду грызуноў / From Wikipedia, the free encyclopedia
Звычайная вавёрка — зьвер атраду грызуноў.
Звычайная вавёрка | |
![]() 2006 год | |
Клясыфікацыя | |
---|---|
Надцарства | Эўкарыёты |
Царства | Жывёлы |
Падцарства | Сапраўдныя шматвузавыя |
Разьдзел | Двухбакова-сымэтрычныя |
Падразьдзел | Другаснаротыя |
Тып | Хордавыя |
Падтып | Хрыбетныя |
Надкляса | Чатырохногія |
Кляса | Сысуны |
Падкляса | Зьвяры |
Інфракляса | Вышэйшыя зьвяры |
Атрад | Грызуны |
Падатрад | Вавёркападобныя |
Сямейства | Вавёркавыя |
Род | Вавёркі |
Падвід | |
беларуская звычайная вавёрка, звычайная вавёрка Кесьлера
| |
Бінамінальная намэнклятура | |
Sciurus vulgaris Карл Лінэй | |
Даўжыня цела 20—29 см. Даўжыня хваста 12—22 см. Вага да 420 грамаў. Мае круглаватую галаву, вялікія чорныя вочы і вушы з кутасікамі на канцах. Зімовая поўсьць мяккая і пушыстая, з бакоў і на сьпіне шэрая. Летняя поўсьць рэдкая, чырвона-бурая або рудавата-чырвоная. Жыве ў дуплах і шарападобных гнёздах (гайнах), пабудаваных на дрэвах з галінак і моху. Плоцевая сьпеласьць настае ў 9—12 месяцаў. Першы гон адбываецца ўзімку, 2-і — увесну. Цяжарнасьць доўжыцца да 40 дзён. Штогод дае 1—2 прыплоды (зрэдку 3) па 4—6 (да 12 дзіцянятаў). Корміцца жалудамі, арэхамі, насеньнем хвоі і елкі, грыбамі, ягадамі, часам вусякамі і яйкамі птушак. На зіму запасае ежу. У галодныя гады жывіцца пупышкамі хвойных дрэваў і перасяляецца ў пошуку корму. Зьяўляецца прадметам промыслу і паляваньня. Водзіцца ў Эўразіі[1].