беларускі ордэн From Wikipedia, the free encyclopedia
Ордэн «За службу Радзіме» — беларуская дзяржаўная ўзнагарода, ордэн. Адзіны ордэн, які захаваўся ад савецкай сыстэмы ўзнагародаў.
Ордэн «За службу Радзіме» | |||
I ступені | |||
---|---|---|---|
| |||
II ступені | |||
| |||
III ступені | |||
| |||
Арыгінальная назва | па-беларуску: За службу Радзіме | ||
Краіна | Беларусь | ||
Тып | Ордэн | ||
Каму ўручаецца | вайскоўцам | ||
Статус | уручаецца | ||
Статыстыка | |||
Дата заснаваньня | 13 красавіка 1995 | ||
Першае ўзнагароджаньне | 19 лістапада 1997 | ||
Колькасьць | 258 (1 студзеня 2011) | ||
Чарговасьць | |||
Старэйшая ўзнагарода | Ордэн Воінскай Славы | ||
Малодшая ўзнагарода | Ордэн «За асабістую мужнасьць» |
Ордэн «За службу Радзіме» мае тры ступені:
Найвышэйшай ступеньню ордэна «За службу Радзіме» зьяўляецца I ступень.
Узнагароджаньне ажыцьцяўляецца пасьлядоўна ордэнам «За службу Радзіме» III, II і I ступеняў.
Ордэнам «За службу Радзіме» узнагароджваюцца вайскоўцы, асобы начальніцкага і шараговага складу органаў унутраных справаў, органаў фінансавых расьсьледаваньняў Камітэту дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь, органаў і падразьдзяленьняў па надзвычайных сытуацыях:
Асобы, якія былі раней узнагароджаны ордэнам «За службу Радзіме ва Ўзброеных сілах СССР», прадстаўляюцца да ўзнагароджаньня ордэнам «За службу Радзіме» чарговай ступені.
Ордэн «За службу Радзіме» носіцца на левым баку грудзей і пры наяўнасьці іншых ордэнаў разьмяшчаецца ў парадку старшынства ступеняў пасьля ордэна Воінскай Славы.
Ордэн «За службу Радзіме» I ступені ўяўляе сабой выпуклую васьміканцовую зорку. Канцы зоркі, выкананыя ў выглядзе пазалочаных промняў, якія разыходзяцца ад цэнтру, чаргуюцца з гладкімі канцамі, пакрытымі блакітнай эмальлю і абмежаванымі па контуры пазалочаным абадком. На гладкіх канцах зоркі выяўленыя пазалочаныя верхняя і ніжняя часткі дзьвюх перакрыжаваных ракетаў.
У цэнтральнай частцы ордэну на вянку з дубовага лісьця разьмешчана пазалочаная пяціканцовая зорачка, акаймаваная паяском, у ніжняй частцы якога знаходзіцца пазалочаная лаўравая галіна, у верхняй частцы, пакрытай белай эмальлю, — надпіс «За службу Радзіме».
Абадкі паяску пазалочаныя. Зорачка і паясок накладзеныя на срэбраныя аксідаваныя крылы і меч.
У ордэне «За службу Радзіме» II ступені канцы зоркі, выкананыя ў выглядзе промняў, срэбраныя, верхняя і ніжняя часткі скрыжаваных ракет, абадкі гладкіх канцоў зоркі і зорачка ў цэнтры пазалочаныя.
Ордэн «За службу Радзіме» III ступені вырабляецца са срэбра без пазалоты. Ордэн «За службу Радзіме» I, II, III ступені вырабляецца са срэбра.
Памеры ордэну паміж супрацьлеглымі гладкімі канцамі 65 мм, паміж прамяністымі — 58 мм. Адваротны бок ордэну мае гладкую паверхню, у цэнтры знаходзіцца нумар ордэну. На адваротным баку ордэну знаходзіцца наразны штыфт з гайкай для мацаваньня ордэну да вопраткі.
Стужка да ордэна муаравая блакітнага колеру з жоўтымі падоўжнымі палоскамі пасярэдзіне: для I ступені — адна палоска, для II ступені — дзьве, для III ступені — тры палоскі.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.